Анатоль Іванавіч Капцю́г (, в. Урэчча, Вілейскі раён, Мінская вобласць — , Вілейка) — беларускі архітэктар, мастак.
Біяграфія Сям’я Капцюгоў была праваслаўнай і паходзіла з Бараўцаў. Дзед Грышка быў прымак, у 1899 годзе ажаніўся з Агатай Дзічкевіч, якая была родам з Урэчча. Анатоль нарадзіўся ў сям’і Івана Рыгоравіча Капцюга і Веры Паўлаўны Круцько, якая працавала ў атэлье швачкай. Быў адзіным сынам у сям’і, дзяцінства прайшло на хутары УрэччаПрыцяжэнне Бацькаўшчыны. 30 октября 2012 № 199.
Скончыў у 1977 годзе архітэктурны факультэт БПІ на кафедры «Жылыя і грамадскія будынкі». У 1977—1989 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў абласнога праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект». У 1985 годзе падвышаў кваліфікацыю ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце на кафедры «Горадабудаўніцтва». У 1986 годзе ўдхельнічаў у распрацоўцы генпланаў пасёлкаў у Гомельскай вобласці для перасяленцаў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1989—1990 гадах галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік праектаў рэстаўрацыі праектнага інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»; у 1990—1992 гадах кіраўнік творчай праектнай майстэрні ўсесаюзнага аб’яднання «Архпраект» пры Саюзе архітэктараў СССР; у 1992—1993 гадах галоўны архітэктар ТПМ «Арніка»; у 1995—1996 гадах галоўны архітэктар ЗАТ «Вант»; у 1996—1997 гадах навуковы кіраўнік рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац Уладзімірскай царквы ў Гродне; у 1997—2003 гадах архітэктар-мастак гродзенскага творчага прадпрыемства «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў; у 2007—2012 гадах мастак Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Член Саюза архітэктараў СССР, пасля Беларускага саюза архітэктараў.
Калі бацькі занядужалі, вымушаны быў пакінуць горад, дзе жыў і працаваў, і вярнуцца на радзіму. Жыў адзін у бацькоўскай хаце. Памёр 23 лістапада 2020 года.
Творчасць
Распрацаваў асабіста і ў складзе аўтарскіх калектываў больш 50 індывідуальных праектаў жылых, грамадскіх і культавых будынкаў, генпланаў мікрараёнаў, пасёлкаў, аб’ектаў добраўпарадкавання, рэстаўрацыі, малых формаў архітэктуры, дэкаратыўнага мастацтва. Найбольш значныя: 12-павярховы жылы дом з вырабаў серыі 88 — тыпавы праект (першы ў рэспубліцы); 14-павярховы інтэрнат з блокам абслугоўвання ў г. Гродна; група 7-9 павярховых дамоў для маласямейных у г. Слоніме; аддзяленне дзяржбанка ў г. Навагрудку; генпланы пасёлкаў для перасяленцаў у Рэчыцкім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці; добраўпарадкаванне дзіцячага санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва); рэстаўрацыя фасадаў помніка архітэктуры XVI стагоддзя царквы Барыса і Глеба ў г. Навагрудку; добраўпарадкаванне, царква Святой Вольгі, вадасвятная капліца Пакроўскага сабора ў Гродне; касцёлы ў в. Азёры і в. Калеты Гродзенскага раёна; Дабравешчанскі сабор з ніжняй царквой Трох Віленскіх Мучанікаў і прыхадскім домам у Ваўкавыску; памятны знак воінам Заходняга фронту, што загінулі ў чэрвені 1941 у «Навагрудскім катле»; капліца ў гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова ў Вілейцы; капліца Святых Барыса і Глеба ў в. ЗаброддзеПрыцяжэнне Бацькаўшчыны // Мінская праўда; мемарыяльны комплекс «Памяці зніклых вёсак» у Вілейскім раёне, памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у гарадскім парку, праекта добраўпарадкавання Цэнтральнай плошчы і праекта фантана, прыхадскіх дамоў Крыжаўзвіжанскага касцёла і храма прп. Марыі Егіпецкай у Вілейцы, мастацкага афармлення былой экспазіцыі Вілейскага краязнаўчага музея і іншых ведамасных музеяў.
Аўтар этнаграфічнай калекцыі малюнкаў «Школка дзядзькі Капцюга» і шматлікіх іншых праектаўСКОНЧАЛСЯ ИЗВЕСТНЫЙ ВИЛЕЙСКИЙ АРХИТЕКТОР И КРАЕВЕД АНАТОЛИЙ КАПТЮГ.
Займаецца краязнаўчай працай, гісторыяй архітэктурных помнікаўКапцюг, Анатолій Іванавіч (нар. 1951).
Узнагароды За распрацоўку праектаў неаднаразова ўзнагароджваўся дыпламамі Дзяржаўнага камітэта па справах будаўніцтва БССР, ганаровымі граматамі Беларускага саюза архітэктараў.
Сям’я У шлюбе з Таццянай Леанідаўнай з Чарняхоўскіх. Яе продкі з паўночнай Украіны, адкуль калісьці былі высланыя ў ІркуцкМарына Сліж. Размова з дзядзькам Капцюгом - 6 ноября 2009 . Меў дачку Вольгу, якая працуе кіраўніком групы распрацоўкі камп’ютарных праграм.
Літаратура
Спасылкі Прыцяжэнне Бацькаўшчыны. 30 октября 2012 № 199
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Вілейкі Катэгорыя:Архітэктары Гродна