Ігнацы Ян Падарэўскі (; 6 (18) лістапада 1860, сяло Курылоўка, Падолле — 29 чэрвеня 1941, Нью-Ёрк) — польскі , , дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дыпламат. Са студзеня па снежань 1919 займаў пасаду прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў Польшчы.

Біяграфія Скончыў Варшаўскі музычны інстытут у 1878 годзе, з 1879 года выкладаў у ім (у 1882—83 гадах — прафесар, з 1909 года — дырэктар). Вучань Т.​Лешаціцкага. У 1913—18 гадах жыў у ЗША. У 1-ю сусветную вайну прадстаўнік Польскага нацыянальнага камітэта пры ўрадзе ЗША (1917—18). У студзені — лістападзе 1919 года — прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Польшчы, прадстаўляў яе на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 (разам з Р.Дмоўскім) і ў Лізе Нацый (1919—21). У 1940—41 гадах — старшыня польскага Нацыянальнага савета ў эміграцыі. Адзін з буйнейшых піяністаў свайго часу, прадстаўнік рамантычнага стылю. З яго гастроляў пачалася гісторыя канцэртнай залы «Карнегі-хол» (1891, Нью-Ёрк). Яго выкананне вызначалася віртуознай тэхнікай, вытанчанасцю, моцным тэмпераментам. Меў вялікі канцэртны рэпертуар, у якім вылучаліся інтэрпрэтацыі твораў Ф.​Шапэна, П.​Чайкоўскага, Ф.​Ліста. Аўтар оперы «Манру» (паст. 1901), сімфоніі (1907), канцэрта (1888), «Польскай фантазіі на арыгінальныя тэмы» (1893) для фартэпіяна з аркетстрам, санат, «Польскіх танцаў» (1884), цыкла «Песні падарожніка», мініяцюр, у т. л. «Менуэта G-dur», эцюдаў для фартэпіяна, песень, а таксама артыкулаў, успамінаў. Пад яго кіраўніцтвам у 1935—40 гпдах падрыхтавана выданне поўнага збору твораў Шапэна (1949—58).

Літаратура

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Міністры замежных спраў Польшчы Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы Катэгорыя:Дыпламаты Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Познані Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Львова