Сяргей Іванавіч Ковыраў (нар. , г. Чарапанава, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Чарапанаве Новасібірскай вобласці. Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі Валерый Пятровіч Арбацкі, Ангеліна Анатолеўна Праваторава).
У 1982—1988 гадах архітэктар, галоўны спецыяліст майстэрні генплана інстытута «Кемеравагарпраект»; у 1989—2003 гадах начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст інстытута па горадабудаўніцтве, ГАП інстытута «Гомельпраект»; з 2003 года старэйшы выкладчык кафедры «АПГЗ» БелДУТ, пасля дацэнт кафедры «Архітэктура».
Член БСА з 2000 года. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры з 2003 года, саветнік (2009), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2013).
Творчасць Асноўныя працы ў Расіі: ПДП цэнтра г. Анжэра-Суджанска Кемераўскай вобласці (1986, сааўтар А. І. Усольцаў); ПДП Усходняга раёна г. Кемерава (1987, у сааўтарстве); ПДП Цэнтра г. Кемерава (1988, у сааўтарстве); генеральны план мікрараёна 1а ў тэхнаполісе «Паўночны» ў Маскве (1992, сааўтар А. І. Усольцаў); праект забудовы п. Навагорск Маскоўскай вобласці (1996—1999, сааўтар В. У. Бельцюкоў, А. І. Усольцаў, Н. М. Барабанава, Л. А. Верхалат; дыплом першай ступені ў намінацыі «Гарадское планаванне» фестывалю архітэктуры); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай 3-х паверхаў па ў Маскве (2005, сааўтар Н. М. Барабанава); гандлёвы цэнтр па ў Маскве (2005); горадабудаўнічае абгрунтаванне размяшчэнне гандлёва-забаўляльнага і дзелавога цэнтра ў Цюмені (2006, сааўтар Лукомскі); завод ліфтаў у Маскве (2008); праект жылой забудовы ў г. Бранску (сааўтары У. В. Свідуновіч, Н. М. Барабанава; Лепшы праект года фестывалю архітэктуры ў г. Брэсце (2001), Дыплом МАСА).
Асноўныя працы ў Беларусі: мікрараён № 94 у г. Гомелі (1989); генеральны план тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» (1998—2004, кіраўнік аўтарскага калектыва); аналіз фарміравання планіровачнай і функцыянальна-прасторавай структур г. Гомеля ў складзе праекта генеральнага плана горада; праекты рэканструкцыі і інтэр’ераў памяшканняў адміністрацыйна-бытавога корпуса УПСР на Галаўных збудаваннях у г. Рэчыца (сааўтар Н. М. Барабанава); 44-кватэрны жылы дом у Буда-Кашалёва (1999), магазін харчовых тавараў у 52-м мікрараёне Гомеля (2003, сааўтар Н. М. Барабанава), кафэ на вул. Савецкай (2005), магазін кветак па вул. Леніна ў Гомелі (2008, сааўтар Н. М. Барабанава); добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч (сааўтары Н. М. Барабанава, скульптар Д. Папоў; дыплом Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі фестывалю архітэктуры 2003 у г. Гомелі), праекта добраўпарадкавання сквера на вул. Першамайскай (2005) у Гомелі.
Узнагароды Узнагароджаны Граматай Гомельскага гарвыканкама за цыкл прац па распрацоўцы малых архітэктурных форм для г. Гомеля (2003).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Масквы