Аляксандр Іосіфавіч Корбут (нар. 3 лістапада 1952, Магілёў) — беларускі архітэктар. Ганаровы член Інстытута амерыканскіх архітэктараў (Чыкага, 2004), прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2005). З 2009 — прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі Саюзаў архітэктараў краін СНД.

Біяграфія Скончыў у 1974 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1974 г. працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у праектным інстытуце «Белкалгаспраект», «Мінсксельбудпраекце» (1987—1990 — галоўны архітэктар). З 1992 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1990 па 2002 — віцэ-прэзідэнт, з 2003 — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у суаўтарстве): эксперыментальны пас. Жамчужны (1980—1986) і Вольна (1985) Баранавіцкага; пас. Чысць Маладзечанскага раёна (1982-85); пас. Семежава Капыльскага раёна (1974-90), Асавец Любанскага (1980), Гавяды Шклоўскага раёна (1986); бізнес-цэнтр «XXI стагоддзе» ў Мінску (1993-94, В. Нікіцін, Зееў Натэс, Даніэль Бран); жылы пасёлак РАА «Газпрам» у Дамадзедаўскім раёне Расіі (1996—2000); пас. Белавусава для РАА «Газпрам» у Нарафамінскім раёне Расіі (1996—2002); гандлёвы цэнтр па вул. Някрасава (2003), бізнес-цэнтр «Кравіра» (2007, сааўтары Д. Касьяненка, пры ўдзеле П. Цяплова (Польшча)), адміністрацыйны будынак па вул. Машэрава (2006), жылы квартал шматкватэрных шматпавярховых дамоў па вул. Алібегава (2006-08), жылы квартал сярэднепавярховай забудовы па вул. Масквіна, Панфілава, Грыбаедава, Рэпіна (2002—2009) — усе ў Мінску, гасцінічны комплекс «Славянскі» ў Мінску (сааўтары Д. Касьяненка, , Р. Кірдуліс); помнік У. І. Леніну ў Беразіне (скульптар У. Лятун, архітэктар Ю. Шульнякоўскі), гіпермаркет «Мікс» з кафэ ў Брэсце (сааўтар У. Счыслёнак), адміністрацыйны будынак па вул. Суражскай у Мінску, група сярэднепавярховых жылых дамоў «Залаты маентак» (сааўтары А. Белавусаў, Д. Касьяненка), рэканструкцыя гандлёвага аб’екта з прыбудовай адміністрацыйных памяшканняў у Мінску (сааўтар А. Белавусаў), шматфункцыянальны офісна-дзелавы цэнтр на Звенігародскай шашы ў Маскве (сааўтары І. Васкрасенскі, Г. Шугаеў (Расія), , , (Польшча), (Сербія), помнік У. Караткевічу ў Кіеве (скульптары К. Селіханаў, А. Варвашэня), гандлёвы цэнтр «Аўтазапчасткі» ў Мінску (сааўтар Д. Касьяненка)АЛЕКСАНДР КОРБУТ: «ДЕЛАЛ ВСЕ ЧЕСТНО. И С ЛЮБОВЬЮ К СВОЕЙ ПРОФЕССИИ».

Узнагароды Узнагароджаны двума медалямі ВДНГ СССР (1978, 1982).

Сям’я Мае некалі дзяцей, дачка Кацярына Корбут таксама архітэктар.

Літаратура

Спасылкі АЛЕКСАНДР КОРБУТ: «ДЕЛАЛ ВСЕ ЧЕСТНО. И С ЛЮБОВЬЮ К СВОЕЙ ПРОФЕССИИ»

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў