Валер’янэла (Valerianella) — род травяністых раслін падсямейства , распаўсюджаных галоўным чынам у Міжземнамор’і, уключаючы Іран, Афганістан і Сярэднюю Азію, а таксама ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Назва роду прадстаўляе сабой памяншальнае ад Valeriana.

Батанічнае апісанне Аднагадовыя травы з больш-менш дыхатамічна галінастым сцяблом. Кветкі дробныя, сабраны ў шматкветкавыя паўпарасонікавыя (часам галоўкавыя) суквецці на канцах галін, часам растуць таксама паасобку ў верхніх развілках сцябла. Вяночак варонкападобны. Тычынкі тры. Малапрыкметны пры цвіценні адгін чашачкі пры плодзе ў многіх відаў валер’янэлы больш-менш моцна разрастаецца ў выглядзе варонкі, чары, доўгіх зубцоў або лопасцяў. Плод трохгнёздавы з адным поданосным і двума стэрыльнымі гнёздамі.

Значэнне і прымяненне Некаторыя віды, напрыклад, і культывуюцца ў якасці харчовых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў салаты і супы. Яны ўтрымліваюць менш горкіх і араматычных рэчываў, чым шматгадовыя расліны з сямейства валяр’янавых, лісце іх звычайна амаль без смаку.

Класіфікацыя

Віды Паводле сайта The Plant List у родзе вылучаюць 46 відаў:

Сінонімы

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Валяр’янавыя