Гнаяві́к, чарнільны грыб, благушка (Coprinus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства , па іншых звестках MycoBank // International Mycological Association (IMA) — .
Батанічнае апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 1—14 см, у маладых грыбоў мае яйцападобную ці званочкавую форму, у старых — шыроказваночкавая ці распасцёртая, з прыўзнятым краем, пры адміранні расплываецца ў чарнільна-чорную вадкасць. Колер белы, шэры, жаўтаваты. Часам на шапцы маюцца камякі. Мякаць шапкі тонкая, часам амаль адсутнічае. Пласцінкі свабодныя, спачатку белыя, потым чарнеюць. Споры эліпсоіднай формы, чорныя, непразрыстыя, гладкія ці шыпаватыя. Ножка цыліндрычная, гладкая, звычайна пустацелая.
Распаўсюджанне і экалогія Сапратрофы на ўгноенай глебе, гноі, гнілой драўніне, раслінных рэштках у лясах, парках, садах, на пашы. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку. Эфемеры — пладовыя целы існуюць некалькі гадзін ці дзён.
Літаратура — С. 91.
Катэгорыя:Шампіньёнавыя Катэгорыя:Роды грыбоў