Уільям Кэлін-малодшы (; ) — амерыканскі вучоны-медык, анколаг. Прафесар гарвардскага Dana-Farber Cancer Institute, член Нацыянальных Акадэміі навук (2010) і Медыцынскай акадэміі ЗША. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2019).
Біяграфія
Скончыў універсітэт Дзьюка і там жа атрымаў ступень доктара медыцыны, прайшоў тэрапеўтычную падрыхтоўку ў шпіталі Джонса Хопкінса.
З 1998 года даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза. Член Амерыканскага таварыства клінічных расследванняў і Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў рака (2014). Член рэдкалегіі Molecular and Cellular Biology і інш.
Катэгорыя:Дактары медыцыны Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Медыкі ЗША