Занікелія (Zannichellia) — род водных травяністых раслін сямейства . Род названы ў гонар італьянскага батаніка .
Апісанне Пагружаныя ў ваду шматгадовыя травы. Лісце лінейнае або ніткападобнае з адной жылкай, супраціўнае. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі размяшчаюцца звычайна ў пазусе аднаго ліста на адной расліне. Андрацэй складаецца з аднаго пылавіка на тонкай тычынкавай нітцы. Гінецэй утвораны 2—5 свабоднымі пладалісцікамі з доўгімі стылодыямі на вяршыні. Плады — дробныя (1,8—3,5 мм), дугападобна выгнутыя, размешчаны на доўгіх ножках.
Віды Род ўключае 6 відаў:
Карыялогія Лік храмасом (2n) вар’іруе ад 12-14 (Zannichellia obtusifolia, Zannichellia contorta і Zannichellia peltata) да 26-28 (Zannichellia palustris).
Ахова Занікелія балотная ўключана ў многія Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ў рэспубліках Карэлія, Калмыкія, Марый Эл, Крым, а таксама Мурманскай, Ніжагародскай, Калужскай, Валагодскай, Пскоўскай, Іркуцкай абласцях.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Урэчнікавыя