Лёнавыя (Linaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку . Сямейства змяшчае больш за 500 відаў, распаўсюджаных у трапічных, субтрапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Самы вядомы від — , важная прамысловая, тэкстыльная расліна.

Апісанне Гэта травы, кусты ці дрэвы з чарговым, радзей супратыўным, простым лісцем. Многія прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца драўнянымі ліянамі, якія чапляюцца з дапамогай кручкападобных калючак. Кветкі правільныя, пяцічленныя, песцікава-тычынкавыя. Яны сабраны ў верхавінныя або пазухавыя суквецці, радзей адзінкавыя. Тычынак дзесяць, пры аснаванні зрастаюцца. Гінецэй сінкарпный з 5 пладалісткоў. Плод — маланасенная каробачка або касцянка. Насенне без эндасперму.

Класіфікацыя Падсямейства

Падсямейства

Спасылкі

Linaceae in Topwalks Angiosperm Phylogeny Website entry for Linaceae

Катэгорыя:Сямействы раслін