SYBR Green I (SG) — асіметрычны сінілавы фарбавальнік Zipper H; Brunner H; Bernhagen J; Vitzthum F (2004). «Investigations on DNA intercalation and surface binding by SYBR Green I, its structure determination and methodological implications». Nucleic Acids Research. 32 (12): e103. doi:10.1093/nar/gnh101. PMC 484200. PMID 15249599, які выкарыстоўваецца ў малекулярнай біялогіі для надання колеру нуклеінавай кіслаце. Вытворчасцю дадзенага фарбавальніка займаецца кампанія «Molecular Probes Inc.», якая з’яўляецца даччынай кампаніяй «Life Technologies Corporation». На тэрыторыі Беларусі вытворчасцю гэтага фарбавальніка займаецца кампанія «Праймтэх», яе прадукт мае камерцыйную назву «ZUBR Green-1». Галоўнай уласцівасцю дадзенага злучэння з’яўляецца тое, што яно звязваецца з ДНК. Пры гэтым, атрыманы комплекс ДНК:SYBR Green мае максімум паглынання λ max = 497 нм, а выпраменьвае зялёнае святло з максімумам λ max = 520 нм. Фарбавальнік пераважна звязваецца з двухланцужковай ДНК, а таксама і з адналанцужковай ДНК, а з меншай эфектыўнасцю. Апрэч гэтага, SYBR Green таксама можа афарбоўваць і РНК, але з меншай прадукцыйнасцю, чым адналанцужковую ДНК.
Выкарыстоўванне
SYBR Green знаходзіць прымяненне ў некалькіх галінах біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Ён выкарыстоўваецца ў якасці фарбавальніка для колькаснага вызначэння адналанцужковай ДНК у некаторых метадах колькаснай ПЛР. Ён таксама выкарыстоўваецца для візуалізацыі ДНК пры гель-электрафарэзе. Больш высокія канцэнтрацыі SYBR Green могуць быць выкарыстаны для афарбоўвання агарозных геляў з мэтай візуалізацыі наяўнай ДНК. У дадатак да маркіроўкі чыстых нуклеінавых кіслот SYBR Green таксама можа быць выкарыстаны для маркіроўкі ДНК у клетках для праточнай цытаметрыі і флуарэсцэнтнай мікраскапіі. У гэтых выпадках абпрацоўка РНКазай можа спатрэбіцца для памяншэння РНК-фону ў клетках.
Бяспека SYBR Green I прадаецца ў якасці замены патэнцыйнага мутагена чалавека — бромістага этыдыя, так як з ім бяспечней працаваць і лягчэй ажыцяўляць пераапрацоўку адыходаў. Аднак любая маленькая малекула, якая здольная да звязвання ДНК з высокім зрадством, з’яўляецца магчымым канцерагенам. Гэта тычыцца і SYBR Green.
У даследаванні з выкарыстаннем тэсту Эймса, які вымярае здольнасць хімічных рэчываў выклікаць мутацыі, пры аналізах падобных канцэнтрацый не было выразнай розніцы ў патэрне мутагенных уздзеянняў паміж бромістым этыдзіям і SYBR Green I. Бромісты этыдзій быў больш мутагенным пры павышаных канцэнтрацыях.
Нататкі і даведкі
Катэгорыя:Малекулярная біялогія Катэгорыя:Фарбавальнікі Катэгорыя:Фарбавальнікі нуклеінавых кіслот