Любенскае гарадзішча (Шведская горка, Шведская гара) — гарадзішча мілаградскай культуры (6-3 ст.ст. да н.э.). Першапачаткова мысавае гарадзішча (памеры прыкладна 102 на 108 м) было ўмацавана 3 валамі (захаваўся толькі 1). Размешчана на ўскраіне Гомеля.
Гісторыя даследавання
Гарадзішча вядома з канца 19 ст. Даследвалася ў 1928 (К. М. Палікарповіч) і ў 1936 гадах (А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя). Раскопкі праводзілі: у 1926 годзе І. Х. Юшчанка і ў 1977—1978 гадах В. І. Сычоў. Падчас раскопак знойдзена ляпная кераміка, у т.л. гліняная прасліца і грузікі, жалезныя прылады працы, зброя і прадметы быта, бронзавыя ўпрыгожваньні. Знаходкі (на 1990 год) захоўваліся часткова ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі і Гомельскім краязнаўчым музеі.Гомель. Энцыклапедычны даведнік. 1991 год. ст 289
На краю пляцоўкі гарадзішча археолаг І. Юшчанка выявіў рэшткі бескурганнага могільніка мілаградскай эпохі. Пахавальныя абрады таго часу патрабавалі спалення трупа на спецыяльным вогнішчы. Парэшткі спаленага трупа хавалі ў невялікай яме побач з вогнішчам.
Сучасны стан
Частку тэрыторыі гарадзішча ў наш час займае лодачная базаДревнее городище в урочище «Шведская горка». Гомель.. У 2003 годзе гарадзішча было ўзята пад ахову дзяржавы — «Навукова-метадычнай радай па пытанням гісторыка-культурнай спадчыны» ўнесена ў спіс матэрыяльных нерухомых каштоўнасцяў Гомельскай вобласці пад шыфрам 1a1P703119 (пратакол №81 ад 22 студзеня 2003 года). У пачатку нашага стагоддзя тут некалькі гадоў запар праводзіліся аўтамабільныя гонкі «Джып-трыял», што пагражала пашкоджаннем культурнаму слоюГонкі по... Любенскому городищу. У наш час у наваколлях старажытнага паселішча быў пабудаваны сучасны мікрараён59-й микрорайон - Шведская Горка в Гомеле .
Літаратура Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Спасылкі
Шведская горка и улица Батарейная в Гомеле Гомель в доисторический период и раннее средневековье
Катэгорыя:Гарадзішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Мілаградская культура Катэгорыя:Славутасці Гомеля