«Не́ба над Берлі́нам» () — французска-нямецкі мастацкі фільм 1987 года, пастаўлены Вімам Вендэрсам. Адна з найбольш вядомых прац рэжысёра.

Прэм’ера карціны адбылася 17 мая 1987 года ў межах конкурснай праграмы 40-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена .

У заключных тытрах фільма ўказана, што ён «прысвячаецца ўсім былым анёлам, але асабліва Ясудзіро, Франсуа і Андрэю». Гаворка ідзе пра кінарэжысёраў Ясудзіро Одзу, Франсуа Труфо і Андрэя Таркоўскага.

Сюжэт Два анёлы — Даміэль і Касіэль, адны з многіх такіх жа, як яны — чытаюць патаемныя думкі людзей, атрымліваюць асалоду ад сваёй свабоды і адначасова трохі зайздросцяць смяротным, бо самі яны асуджаны на несмяротнасць. У свеце анёлаў няма часу і няма фізічных адчуванняў, а ёсць толькі дух і думка. Пакахаўшы цыркавую акрабатку Марыён, Даміэль выбірае нявечную зямную любоў і жыццё, з усімі слабасцямі і недасканаласцю.

Акцёрскі склад

Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў».

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Францыі 1987 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 1987 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 1987 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1987 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 1987 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ФРГ Катэгорыя:Фільмы-драмы ФРГ Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ФРГ Катэгорыя:Фільмы Віма Вендэрса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Юрген Кніпер Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы на іўрыце Катэгорыя:Фільмы на турэцкай мове Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Берлін Катэгорыя:Фільмы пра Берлінскую сцяну Катэгорыя:Фільмы пра анёлаў Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)