Марка Касеці (; нар. , ) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2005—2008).
Кар’ера Клубная Касеці — выхаванец клуба «Лумецанэ». У 1996 годзе, не згуляўшы за аснову «Лумецанэ» ніводнага матчу, ён быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Мантык’яры» з якога вярнуўся толькі ў 1998 годзе. У 2000 годзе Касеці перайшоў у клуб «Верона», дэбютаваўшы ў Серыі A 30 верасня ў матчы з «Бары», які завяршыўся з лікам 1:1. У 2003 годзе Касеці стаў іграком клуба «Лечэ».
Улетку 2006 года, акурат пасля вылету «Лечэ» у Серыю В, Касеці перайшоў у «Рому», падпісаўшы кантракт да сярэдзіны 2009 года. З «Ромай» Касеці выйграў кубак і суперкубак Італіі, першы гол за клуб Касеці забіў у вароты «Інтэрнацыянале», калі «Рома» перамагла на «Сан-Сіра» з лікам 3:1, забіваў Касеці і ў Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму лісабонскага Спортынга».
4 чэрвеня 2010 года Касеці падоўжыў кантракт з «Ромай» на сезон з зарабкам у 1,8 млн еўра. 22 сакавіка 2011 года гулец працягнуў кантракт з «giallorossi» на ранейшых умовах тэрмінам да 30 чэрвеня 2012 года.
Па заканчэнні сезону 2011/12 «Рома» не стала падаўжаць кантракт, і 23 жніўня 2012 года Касеці стаў іграком «Удзінезэ», каб адразу адправіцца ў арэнду ў англійскі «Уотфард». У чэрвені 2013 года перайшоў ва «Уотфард» на трывалай аснове, пакінуў гэты клуб праз год.
У студзені 2015 года падпісаў пагадненне з клубам «Кома», якому дапамог выйсці ў Серыю В. Пакінуў каманду ўлетку 2016 года і завяршыў кар’еру.
Міжнародная Касеці стаў першым у гісторыі іграком «Лечэ», які апрануў кашулю нацыянальнай зборнай Італіі, калі дэбютаваў у яе складзе 30 мая 2005 года ў таварыскім матчы супраць Ісландыі. У тым жа годзе згуляў яшчэ два матчы за зборную, наступны ж раз трапіў у яе склад праз два гады. Усяго за зборную правёў 5 матчаў.
Дасягненні «Рома» Уладальнік Кубка Італіі: 2007, 2008 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2007
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кома Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Лечэ Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона Катэгорыя:Ігракі ФК Лумецанэ Катэгорыя:Ігракі ФК Мантык’яры