Дзядкі́ пахучыя, дзядкі высокія (Agrimonia procera) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—180 см. Сцябло баразнаватае, разам з чаранкамі лісця ўкрытае валаскамі і залозкамі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складзенае з 7—10 лісцікаў. Кветкі буйныя, серна-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — колас. Плод — арэшак, укрыты шматрадковымі шыпікамі з кручкамі на канцах.

Распаўсюджанне і экалогія Еўрапейскі відGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Расце на ўскрайках лісцевых лясоў і сярод хмызняку. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Травы