«Ілюзія кахання» () — французскі драматычны фільм, зняты Ніколь Гарсіа па матывах рамана Мілены Агус «Каменная хвароба». Сусветная прэм’ера стужкі адбылася 15 мая 2016 года на Канскім кінафестывалі.
Сюжэт Па матывах аднайменнага рамана Мілены Агус пра жанчыну, якая, знаходзячыся ў нешчаслівым шлюбе, пачынае кахаць іншага.
Дзеянне адбываецца на поўдні Францыі пасля Другой сусветнай вайны. Галоўная гераіня пад ціскам сям’і выходзіць замуж за нялюбага чалавека, але нягледзячы на яго гатоўнасць зрабіць сумеснае жыццё шчаслівым, не можа адказаць узаемнасцю на яго пачуцці. У час знаходжання ў санаторыі ў Альпах яна знаёміцца з ветэранам вайны, які праходзіць там лячэнне, узнікае моцнае каханне.
У ролях Марыён Каціяр ···· Габрыэль Рабаскаль Алекс Брэндэмюль ···· Жазэ Луі Гарэль ···· Андрэ Саваж Брыжыт Раюан ···· Адэль Віктуар Дзю Буа ···· Жанін — сястра Габрыэль Алаіз Саваж ···· Агасціна Віктар Кілічыні ···· Марк Рабаскаль
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2016 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2016 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэніэл Пембертан