Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка.

Гісторыя Грамада зарэгістравана ў 1997 годзе. У 2003 годзе быў закладзены падмурак асноўнага храма. Пры прыходзе была створана нядзельная школа і дзіцячы тэатрСвята-Мікалаеўская царква (Энергетыкаў) .

У траўні 2013 года былі ўсталяваны купалы і ўзведзены крыжы на асноўным храме.

Архітэктура Пабудавана з сілікатнай цэглы.

Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада дабудаваны ніжэйшы прамавугольны прытвор. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў чырвонацагляных ліштвахМікалаеўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Энергетыкаў Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі