Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна.

Падзяляецца на 12 сельсаветаў.

Геаграфія Раён знаходзіцца на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці.

Клімат умерана кантынентальны.

Паверхня часткова хвалістая. Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Мінскім узвышшы. Найвышэйшая кропка раёна — гара Капланшчына (321,7 м) на мяжы з Валожынскім раёнам (у цэнтры ландшафтнага заказніка «Бортнікі»).

Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк: Бенічанка Бярозка Заходняя Бярэзіна Круглая Рака Нявежа Тур’я Уша

Гісторыя Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласціУказ Прэзідыума ВС БССР «Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР», цэнтр — горад Маладзечна. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 15 сельсаветаў: Беніцкі, Велікасельскі, Гарадзілаўскі, Заскевіцкі, Лебедзеўскі, Літвенскі, Маркаўскі, Мароськаўскі, Мясоцкі, Насілаўскі, Палачанскі, Раеўшчынскі, Соўлаўскі, Хажэўскі, Хоўхлаўскі.

20 верасня 1944 года Вілейская вобласць была перайменавана ў Маладзечанскую, а Маладзечна аднесена да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Літвенскі, Мароськаўскі і Раеўшчынскі сельсаветы, Соўлаўскі сельсавет перайменаваны ў Пякарскі. 3 жніўня 1954 года ў склад раёна з Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і СамаліПостановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 12 чэрвеня 1958 года Велікасельскі сельсавет перайменаваны ў Раеўшчынскі, Насілаўскі — Цюрлеўскі. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Раеўшчынскі сельсавет, 11 верасня 1959 года — Беніцкі, Заскевіцкі, Пякарскі і Хажэўскі сельсаветы.

20 студзеня 1960 года Маладзечанская вобласць была скасавана, Маладзечанскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці, таксама да раёна далучыны гарадскі пасёлак Радашковічы і Валодзькаўскі, Гарадоцкі, Дубраўскі, Красненскі, Сычавіцкі, Ушаўскі сельсаветы скасаванага Радашковіцкага раёна.

25 снежня 1962 года да Маладзечанскага раёна далучаны горад Валожын і 14 сельсаветаў (Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Пяршайскі, Пятроўшчынскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі) скасаванага Валожынскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года Пятроўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Залескі, 16 кастрычніка 1964 года — Ушаўскі ў Аляхновіцкі, 27 кастрычніка 1964 года скасаваны Дубраўскі сельсавет. 6 студзеня 1965 года адноўленаму Валожынскаму раёну перададзены горад Валожын і 14 сельсаветаў (Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Залескі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі).

10 чэрвеня 1965 года ўтвораны Хажэўскі сельсавет. 1 кастрычніка 1973 года Сычавіцкі сельсавет перайменаваны ў Граніцкі, 31 сакавіка 1976 года Валодзькаўскі — у Радашковіцкі. 5 сакавіка 1981 года Хажэўскі сельсавет перайменаваны ў Хажоўскі, Цюрлеўскі — у Цюрлёўскі. 26 жніўня 1991 года з часткі Красненскага сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет.

31 мая 2005 года Маладзечанскі раён і горад Маладзечна аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе МаладзечнеУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 248 ад 31 мая 2005 года «Аб аб’яднанні Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку».. 29 снежня 2009 года Радашковіцкі пассавет як тэрытарыяльная адзінка скасаваны. 28 мая 2013 года скасаваны Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветыРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

17 снежня 2020 года начальнік Маладзечанскага РАУС палкоўнік міліцыі Вадзім Сяргеевіч Прыгара дададзены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і ЗША за ўдзел у арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій і «падрыву дэмакратыі» ў Беларусіhttps://euroradio.fm/pad-sankcyi-es-trapili-dana-holdyngz-kiraunictva-spravami-prezidenta-agathttps://charter97.org/ru/news/2020/12/18/404495/https://belsat.eu/ru/news/evrosoyuz-utverdil-novyj-paket-sanktsij-protiv-vlastej-belarusihttps://www.currenttime.tv/a/eu-belarus-sanctions/31005607.html.

4 студзеня 2024 года старшынёй Маладзечанскага райвыканкама стаў Павел Валянцінавіч Губко. Упершыню за многія гады Лукашэнка прызначыў на гэту пасаду ўраджэнца Маладзечанскага раёна.

Дэмаграфія Паводле перапісу 2009 года насельніцтва раёна складала 138 375 чал.

Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў.

Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %.

Транспарт Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільня, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын.

Культура

У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993). У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».«Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)«Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» //«Рэгіянальная газета» Традыцыю дударства на Міншчыне падтрымліваюць ансамблі «Самагуды» і «Маладзечанскія дударыкі».

СМІ

Прэса «Маладзечанская газета» — дзяржаўная ўстанова раённых улад. «Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне, уваходзіць у склад «Асацыяцыі Аб’яднаных Масмедыяў». «kraj.by» — недзяржаўнае сеткавае выданне.

Радыё і тэлебачанне Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ» Радыё «Маладзечна»

Старшыні райвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц (1999—2001).

Вядомыя асобы Мікола Абрамчык (1903, в. Сычавічы — 1970) — Прэзідэнт Рады БНР. Юліян Бакшанскі — удзельнік вызваленчага руху і паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве. Аляксандр Бобрык — палявод, Герой Сацыялістычнай Працы. Мікалай Верамей — беларускі грамадска-палітычы дзеяч, публіцыст . Віталь Гарановіч (1952, в. Ермакі — 2012) — беларускі паэт, педагог. Аляксандр Грышкевіч (нар. 1961, Маладзечна) — беларускі мастак-пейзажыст. Тамаш Зан (1796, в. Мясата — 1855) — удзельнік вызвольнага руху, даследчык прыроды, літаратар, музеязнавец. Янка Купала (1882, фальв. Вязынка — 1942) — класік беларускай літаратуры. Генадзь Каханоўскі (1936, в. Дамашы — 1994) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец. Васіль Лазоўскі (1953, в. Татаршчына — 2015) — беларускі мастакДзень Блюма пад бел-чырвона-белым сьцягам: памяці мастака Васіля Лазоўскага https://www.svaboda.org/a/30673293.html. Ванда Лявіцкая (1895, Радашковічы — 1968) — беларуская пісьменніца. Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885, в. Максімаўка — 1938) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Таццяна Сапач (Дубавец; 1962, в. Маркава — 2010) — беларуская журналістка, паэтэса. Рыгор Сарока — дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, дырыжор сімфанічнага аркестра каледжа. Рыгор Семашкевіч — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Юльян Сергіевіч — беларускі паэт і настаўнік, самадзейны мастак. Юзаф Трыпуцька — шведскі мовазнавец-славіст. Кандрат Церах — апошні Міністр гандлю СССР (1986—1991). У 1963—1965 гадах — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт Сайт «Рэгіянальнай газеты» Сайт «Маладзечанаскай газеты»

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе