Бенга́льцы () — народ на паўночным усходзе Індастана, карэннае насельніцтва Бенгаліі. Жывуць пераважна ў Індыі і Бангладэш. Вялікія абшчыны бенгальцаў таксама склаліся ў Пакістане, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах.

Бенгальцы — адзін з найбуйнейшых этнасаў у свеце. Агульная колькасць — каля 240 млн чалавек.

Гісторыя thumb|left|Старажытная скульптура канца 1 тысячагоддзя да н. э. Бенгалія — адзін з найстаражытнейшых рэгіёнаў Паўднёвай Азіі, дзе з’явіліся чалавечыя паселішчы. У 2 тысячагоддзі да н. э. тут пашырылася ірыгацыйнае земляробства з вырошчваннем рысу. Дакладны склад тагачаснага насельніцтва не вядомы. Мяркуюць, што тут маглі жыць дравідамоўныя плямёны, продкі мунда, на поўначы — кіратаў. У 1 тысячагоддзі да н. э. сюды з Інда-Гангскай раўніны прасоўваюцца прадстаўнікі культуры паўночнай чорнай глянцавай керамікі. З іх прыходам распаўсюджваюцца жалезныя вырабы, будуюцца гарадыJamil Ahmed, TECHNOLOGY AND CULTURE CHANGE (Northern Black Polished Ware Culture in the Middle Ganga Plain). У Махабхараце ўзгадваецца старажытная бенгальская дзяржава Ванга, захопленая князем Бхімам з індаарыйскай дынастыі КаураваўKingdoms of South Asia — Indian Kingdom of Vanga. Ад яе назвы паходзяць сучасныя найменні Бенгаліі, Бангладэш і бенгальцаў.

Старажытная Бенгалія ўваходзіла ў гістарычную вобласць Магадха. На працягу стагоддзяў тут кіравалі розныя дынастыі. У VIII ст. уся Бенгалія была аб’яднана дынастыяй Пала, якая заснавала ў Паўднёвай Азіі магутную імперыю і спрыяла пашырэнню будызмаThe Pala Empire: An Indian Dynasty Ruled by Protectors of Buddhism. Яна аказала моцны ўплыў на ўсе дзяржаўныя фарміраванні Бенгальскага заліва. Аднак у XI ст. ёй на змену прыйшла індуісцкая дынастыя Сена з КарнатакіThe Senas of Bengal. На працягу канца X — сярэдзіны XIV ст. на аснове санскрыта і пракрыта сфарміравалася старажытная бенгальская мова, на якой пісалася паэтычная літаратураBengali, Bengali Language, History of Bengali Language. У перыяд Бенгальскага султаната яна набыла афіцыйны характар, ёй карысталіся пры двары.

Да канца XVI ст. Бенгалія была заваявана Вялікімі Маголамі. Яны спрыялі пашырэнню іслама, развіццю эканамічнай актыўнасці мясцовага насельніцтва, але ў выніку адміністрацыйных пераўтварэнняў яно было адсунута ад кіраванняBengal under the Mughals. У Бенгалію мігрыравалі выхадцы з іншых кутоў Індыі, Персіі, Аравіі, Арменіі. Перасяленцы, што спавядалі іслам, часцяком займалі важныя пасады, астатнія займаліся гандлем і паступова склалі пласт насельніцтва, што выступаў пасрэднікам паміж карэннымі бенгальцамі і заваёўнікамі. Арабская і персідская мовы паўплывалі на літаратурную бенгальскую. З 1528 г. на ўзбярэжжы адчыняліся еўрапейскія гандлёвыя факторыіPortuguese — Banglapedia. Першымі еўрапейцамі, з якімі былі ўсталяваны кантакты, з’яўляліся партугальцы. Яны аказалі значны ўплыў на развіццё сельскай гаспадаркі і мясцовай кулінарыіThe Portuguese Influence on Bengali Cuisine , By Colleen Taylor Sen , паколькі ўвезлі новыя культурныя расліны. Аднак у выніку найбольшы ўплыў аказалі брытанцы. У 1615 г. Ост-Індская кампанія заснавала сваю першую факторыюThe East India Company. Пасля 1757 г. яна ўсталявала свой кантроль над рэгіёнам. У 1773 г. Калькута стала штаб-кватэрай кампаніі і да 1911 г. выконвала ролю сталіцы Брытанскай Індыі.

Каланіяльнае кіраванне мела дваістыя вынікі для развіцця бенгальцаў. У XVIII ст. попыт на танныя баваўняныя тканіны з боку еўрапейцаў прывёў да росту вясковага ткацтва. Але ў пачатку XIX ст. брытанцы пачалі ўвозіць у Індыю яшчэ больш танныя тканіны прамысловай вытворчасці, што прывяло да спусташэння вясковых рамеснікаў. У 1769—1773 гг. і 1943 г. голад выклікаў мільёны ахвярBengal Famine of 1770The Bengal Famine: How the British engineered the worst genocide in human history for profit. Супраціўленне прывяло да антыкаланіяльнага руху «факіраў», паўстанняў племянных супольнасцей, вахабітаў, сялянWhy Exactly Should Bengal Honour A 19th Century Wahhabi Radical?Ananda Bhattacharyya, TRIBAL-LED PEOPLE’S RESISTANCE IN TRANSITION: 1 765 — 1 800POPULAR RESISTANCE TO THE BRITISH RULE. Разам з гэтым, Бенгалія стала адным з першых рэгіёнаў Азіі, дзе пачалася індустрыялізацыя, будаўніцтва чыгункі, з’явіліся сродкі масавай інфармацыі на мясцовых мовах, універсітэты, пачалося вывучэнне мясцовай гісторыі. Многія бенгальцы наймаліся ў якасці адміністрацыйных служачых і сіпаяў, прычым выконвалі свае абавязкі не толькі ў Бенгаліі, але і на іншых каланіяльных тэрыторыях. Дзякуючы фарміраванню новых інтэлектуальных колаў адбыўся «бенгальскі рэнесанс», прадстаўлены рэфарматарам індуізму Рамам Махамам Роям, гісторыкам Нітышам Сенгуптам, пісьменнікам Рабіндранатам Тагорам. Для бенгальскага рэнесанса былі характэрны накіраванасць на ўдасканальванне грамадскага і палітычнага ладу, барацьба за незалежнасць. З 1862 г. бенгальцы атрымалі права на ўдзел у кіраванні.

Бенгальскія палітыкі, што паходзілі з індуісцкіх колаў, арыентаваліся на супольны індыйскі рух і ў 1885 г. прынялі актыўны ўдзел у стварэнні ІНК. Яго першым прэзідэнтам стаў бенгалец Вомеш Чандэр Банерджы. Але палітычная актыўнасць індуістаў выклікала адваротную рэакцыю мусульман. У 1905 г., калі каланіяльныя ўлады ініцыявалі падзел Бенгаліі на 2 правінцыі, у адной з якіх канцэнтравалася індуісцкая большасць, а ў другой — мусульманская, гэта выклікала сутычкі мусульман і індуістаў у Калькуце. У 1906 г. бенгальскія мусульмане садзейнічалі стварэнню Мусульманскай лігі. У 1912 г. у Даке была заснавана Бенгальская мусульманская лігаBengal Provincial Muslim League. Напярэдадні і пасля I Сусветнай вайны індуісты і мусульмане супрацоўнічалі ў каардынацыі руху за незалежнасць супраць Вялікабрытаніі. Аднак з 1930-х гг. яны арыентаваліся на стварэнне дзвюх розных дзяржаў Індыі і Пакістана.

У 1947 г. было прынята рашэнне аб канчатковым падзеле Бенгаліі на Заходнюю ў складзе незалежнай Індыі і на Усходнюю ў складзе ПакістанаThe Bloody Legacy of Indian Partition. У адрозненні ад захаду Паўднёвай Азіі падзел выклікаў толькі абмежаваныя хвалі ўзаемнага гвалту, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў працягвалася міграцыя прадстаўнікоў розных канфесій паміж краінамі. У 1971 г. на месцы Усходняй Бенгаліі была абвешчана незалежная дзяржава Бангладэш.

Эміграцыя У другой палове XIX ст. пад уплывам эканамічных праблем пачалася масавая эміграцыя бенгальцаў пераважна ў іншыя брытанскія калоніі. Так, на тэрыторыю Гаяны ў 1838—1917 гг. прыбыло 238 909 індыйцаў, з іх 6 % былі выхадцамі з БенгалііThe Long Journey: From India to Guyana. На паўночным захадзе краіны захавалася паселішча Бенгал, заснаванае эмігрантаміBengal. Прыкладна ў той жа час на Маўрыкіі сфарміравалася гаворка калькутыяLanguages in Mauritius, паколькі большасць індыйскіх рабочых пераязджала на гэты востраў праз Калькуту. Бенгальцы таксама пераязджалі на працу ў Асам, дзе наймаліся на працу на чайныя плантацыі, пасля 1949 г. — на Андаманскія астравы, дзе іх нашчадкі складаюць большасць сучаснага насельніцтваBengali settlers in the Andaman Islands: the performance of homeland

Многія прадстаўнікі першай хвалі эміграцыі былі вымушаны пераехаць з краін, дзе пасяліліся, у выніку падзення ўзроўню жыцця ці пераследа з боку мясцовага насельніцтва. Так, у 1972 г. Ідзі Амін выгнаў каля 50 тысяч «азіятаў» з УгандыUgandan Asians dominate economy after exile. У большасці яны імкнуліся знайсці прытулак у заходніх краінах, асабліва ў Вялікабрытаніі і ЗША. Новыя хвалі эміграцыі назіраліся пасля II Сусветнай вайны пад уплывам як эканамічных, так і палітычных падзей. У нашы дні эміграцыя застаецца дынамічным сацыяльным фактарам у БангладэшEmigration dynamics in Bangladesh. У выніку бангладэшская дыяспара налічвае болей за 7,5 млн чалавек і з’яўляецца найбуйнейшай у свецеThe Bangladeshi Diaspora. Буйныя абшчыны эмігрантаў склаліся ў Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Кувейце, Малайзіі, Сінгапуры і г. д.

У 2016 г. Прыянка Ёшыкава, дачка бенгальскага эмігрантаJapan beauty queen traces Bengal roots, стала пераможцай нацыянальнага конкурса прыгажосці ў Японіі

Культура

Гаспадарка Асновай эканомікі бенгальцаў здаўна з’яўляецца сельская гаспадарка. Традыцыйна большая ўвага надаецца земляробству. Цёплы вільготны клімат і ўрадлівыя глебы дазваляюць збіраць некалькі ўраджаяў рысу на працягу года. У мінулым сяляне вырошчвалі каля 5500 сартоў гэтай расліныReviving Traditional Rice Varieties in West Bengal, прычым некалькі сартоў адначасова. Такім чынам вырашалася праблема змен надвор’я і паводак, прыстасаванасці асобных сартоў да хвароб і шкоднікаў. Некаторыя старыя сарты і ў нашы дні супернічаюць па папулярнасці і ўраджайнасці з сучаснымі гібрыдаміThe tragedy behind Bengal refusing to promote a grain that can be eaten simply after soaking. На затопленых рысавых палетках таксама вырошчваюць рыбу і крыветкі на продажShrimp farming proves a mixed blessing in West Bengal. Іншыя важныя харчовыя культуры: бабовыя, цукровы трыснёг, рапс, сезам, чай і г. д. Камерцыйны характар звычайна мае вырошчванне такіх тэхнічных культур, як джут, бавоўнік і індыга. Хаця ў вёсках і на ўскраінах гарадоў паўсюдна трымаюць авечак, коз, кароў і курэй, жывёлагадоўля адыгрывае дадатковую ролю.

Бенгальцы — выдатныя рамеснікі. Яны славяцца як прадзільшчыкі, ткачы, мастакі па тканінах, вышывальшчыкі. Ужо ў старажытнасці бенгальцы выраблялі тонкую баваўняную тканіну муслін. У нашы дні традыцыі яе ручной вытворчасці захоўваюцца ў БангладэшThe History of Muslin. У сярэднявеччы з Кітая была запазычана тэхналогія вытворчасці шоўку. Прычым, бенгальцы навучыліся вырошчваць шаўкапрада не толькі на шаўкоўніцы, але і на клешчавінеSilk of Bengal. Бенгальскія тканіны адрозніваюцца трываласцю, прыгожым дробным арнаментам, устойлівымі расліннымі фарбамі. З развіццём ткацтва шчыльна звязана мастацтва патачытра малявання на тканінах і на паперы. Ім займаецца супольнасць рамеснікаў патуяPilar Jefferson, The Art of Survival: Bengali Pats, Patuas and the Evolution of Folk Art in India. Сюжэты патачытра запазычаны з казак, міфаў і эпасу.

Багатыя радовішчы дробназярністай гліны ў алювіяльных адкладах спрыялі ўзнікненню і развіццю вытворчасці керамікіPottery. Ужо ў сярэднявеччы бенгальскія ганчары выкарыстоўвалі разнастайныя тэхналогіі абпальвання, паліроўкі і глазуравання сваіх вырабаў. Для надання патрэбных якасцяў у гліну падмешвалі рысавую шалупіну і джутавае валакно. Галоўнымі прыладамі ганчароў з’яўляюцца набор малаткоў для адбівання сыравіны і ганчарнае кола, якое круцяць з дапамогай бамбукавай тычкі. Акрамя пасудзін яны робяць статуэткі і лялькі. Традыцыйна развіты разьба па дрэву і слановай косці, пляценне, выраб бісеру. Бенгальскія рамеснікі — захавальнікі звычаяў народнага мастацтва.

Заходняя Бенгалія стала адным з першых рэгіёнаў Азіі, дзе ў XIX ст. пачалася індустрыялізацыя. У першай трэці XX ст. тут размяшчалася да трэці ўсёй прамысловасці Брытанскай Індыі, але пазней эканамічная важнасць рэгіёна значна знізіласяWhen Bombay overtook Calcutta: A history of India’s financial geography. Тым не меней, індустрыялізацыя спрыяла хуткаму росту гарадоў, з’яўленню новых сацыяльных пластоў гарадскога пралетарыята, буржуазіі, тэхнічнай інтэлігенцыі. Нават у нашы дні шырока распаўсюджана адыходніцтва жыхароў вёсак і дробных гарадоў на часовую працу ў прамысловыя цэнтры і камерцыйныя плантацыі. Стварэнне індустрыяльнага гарадскога асяроддзя спрыяла вылучэнню новых прафесій, росту адукацыі і фарміраванню сучасных культурных традыцый.

Кухня thumb|Кары з яек качкі