Геранім Фларыян Радзівіл (, Белая, Берасцейскае ваяводства — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат. Падчашы вялікі літоўскі (1739—1750), харунжы вялікі літоўскі (1750—1760).

Біяграфія Сын Караля Станіслава Радзівіла і Ганны Кацярыны з Сангушкаў.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—1735 гадах падарожнічаў за мяжой. З 1731 года стаў фактычным уладальнікам (юрыдычным з 1744 года) т. зв. «Нойбургскіх маёнткаў». Трымаў таксама Пшэмысльскае і Крычаўскае староствы.

Меў 6-тысячнае войска (па колькасці раўнялася войску Вялікага Княства Літоўскага). Гарнізоны размяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Белай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся з мясцовай шляхты і ваенна-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Бялай, пасля ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус). Геранім Фларыян Радзівіл захоўваў жорсткі парадак у сваіх гарадах і маёнтках, задушыў Крычаўскае паўстанне 1743—1744 гадоў. У 1756 годзе пачаў будаваць на востраве Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер возера Чырвонае) мураваны замак пад назвай Венецыя; меркаваў стварыць на возеры флот з артылерыяй.

Заснаваў тэатр у Белай і Слуцкі тэатр Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў спецыяльнай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, арганізаваў значнае будаўніцтва ў сваіх рэзідэнцыях — Белай і Слуцку.

У шлюбах з Тэрэзай Сапегай, Магдаленай Чапскай і Анеляй Мянчынскай дзяцей не меў, і яго маёнткі перайшлі да брата Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Геранім Фларыян Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты крычаўскія Катэгорыя:Старосты пшэмыскія