Усхо́дняе партнё́рства () — праект Еўрапейскага Саюза, скіраваны на паглыбленне адносін з 6 краінамі былога СССР.
Ідэя праекта Праект «Усходняе партнёрства» ініцыянаваўся пачаткова Польшчай і Швецыяй.
Сумесная ініцыятыва аб’ядноўвае Еўрапейскі Саюз (ЕС), краіны — члены ЕС і шэсць краін «Усходняга партнёрства» — Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Гэта ініцыятыва з’явілася як асаблівае усходняе прадаўжэнне Еўрапейскай палітыкі суседства, якая прадугледжвае наладжванне як двухбаковых, так і шматбаковых адносін. Свой падыход да «Усходняга партнёрства» ЕС вызначыў як арыентаваны на вынікі. У сувязі з гэтым Еўрапейскі саюз вылучыў 20 ключавых задач, якія павінны быць рэалізаваны да 2020 года. Яны ў прыватнасці датычацца такіх сфер, як эканамічнае развіццё і рыначныя магчымасці, умацаванне інстытутаў і належнае кіраванне, мабільнасць і кантакты паміж людзьмі, транспартныя зносіны, энергаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе і змяненне клімату, узаемадзеянне з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, узмацненне барацьбы за гендарную роўнасць і супраць дыскрымінацыіblr.belta.by
Гісторыя праекта Абвяшчэнне праекта міністрам замежных спраў Польшчы пры ўдзеле Швецыі адбылося 26 мая 2008 года. Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі выказаў меркаванне, што на ўсходзе ёсць еўрапейскія суседзі і ўсе яны маюць права аднойчы ўступіць у ЕС. Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт ў сваю чаргу адзначыў, што прыйшоў час паглядзець на ўсход, каб убачыць, што Еўропа можа зрабіць для ўмацавання дэмакратыі .
З моманту заснавання «Усходняга партнёрства» адбыліся саміты ў Празе (2009), у Варшаве (2011), у Вільні (2013), у Рызе (2015), Брусэлі (2017).http://collections.internetmemory.org/haeu/content/20160313172652/http://eeas.europa.eu/top_stories/2015/infographics_eastern_partnership_riga_summit_en.htm
Першы саміт краін-удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства» адбыўся 7 мая 2009 года ў Празе, з удзелам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Была прынята сумесная дэкларацыя па пытанням «Усходняга партнёрства» і адбылося яго афіцыйнае заснаванне.
У маі 2010 года на варшаўскім саміце Польшча прапанавала стварыць у рамках праграмы «Усходняе партнёрства» так званы «гурт сяброў» і запрасіла Расію ўдзельнічаць у гэтай структуры.
Першае пасяджэнне міністраў замежных спраў у рамках Усходняга партнёрства прайшло 9 снежня 2009 года ў Бруселі. У ліпені 2012 года Еўрапейскі парламент заклікаў міністраў замежных спраў абмеркаваць на сустрэчы ў Бруселі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
28—29 лістапада 2013 года адбыўся Віленскі саміт Усходняга партнёрства Прадстаўнікі Грузіі і Малдовы парафіравалі Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам. Устрымаліся ад яго падпісання Арменія і Украіна. Рашэнне Кабінета Міністраў Украіны аб прыпыненні працэсу падрыхтоўкі заключэння Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, якое было прынята за тыдзень да Віленскага саміту, а таксама паўторная вусная адмова ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам і Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю ЕС з Украінай ужо ў ходзе Віленскага саміту Усходняга партнёрстваЯнукович не стал подписывать соглашение об ассоциации. Таймер, 29.11.2013 паклалі пачатак масавым пратэстам у краіне (т.зв. «Еўрамайдана»).
21—22 мая 2015 года ў Рызе (Латвія) адбыўся саміт Усходняга партнёрства — з удзелам Украіны, Беларусі, Малдовы, Арменіі, Грузіі і Азербайджана.
Чарговы саміт ініцыятывы «Усходняе партнёрства» адбыўся ў Бруселі 24 лістапада 2017 года. Па выніках саміту прынята сумесная дэкларацыя, у якой удзельнікі пацвярджаюць высокую важнасць «Усходняга партнёрства» ў якасці асаблівага вымярэння еўрапейскай палітыкі суседства. У дакуменце гаворыцца аб развіцці і ўмацаванні адносін паміж Еўрасаюзам і краінамі-партнёрамі. Пры гэтым пацвярджаецца суверэннае права кожнай дзяржавы самастойна вызначаць узровень і мэты ў адносінах з ЕС. Асобная ўвага ўдзелена бяспецы і стабільнасці ў рэгіёне. У прыватнасці, удзельнікі саміту заклікалі аднавіць намаганні для мірнага вырашэння канфліктаў на базе прынцыпаў і норм міжнароднага заканадаўства. У дэкларацыі таксама гаворыцца аб развіцці ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, удасканаленні транспартных сувязей, узаемадзеянні ў энергетыцы, па пытаннях экалогіі, развіцця міжасобасных кантактаў, уключаючы адукацыю, культуру, навуку, маладзёжнае асяродззеblr.belta.by.
Па выніках саміту прадстаўнікі Ерапейскага Саюзу падкрэслілі, што ў краін-удзельніц праграмы «Усходняга партнёрства» ў агляднай будучыні няма перспектывы на ўступленне ў Еўрапейскі СаюзСтранам «Восточного партнерства» членство в ЕС не обещают. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што пытанне ўключэння краін «Усходняга партнёрства» ў склад Еўрапейскага Саюзу не стаіць на парадку дня, і цяперашняя сустрэча не з’яўляецца «самітам пашырэння ЕС» Странам «Восточного партнерства» членство в ЕС не обещают. Палітыкі Еўрапейскага Саюзу, акрамя таго, далі зразумець, што ў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» няма неабходнасці рабіць выбар паміж добрымі адносінамі з Еўрапейскім Саюзам і супрацоўніцтвам з Расійскай ФедэрацыяйСтранам «Восточного партнерства» членство в ЕС не обещают. На саміце ў Бруселі таксама стала вядома, што Украіна не атрымае да канца 2017 г. чаканыя ёй 600 мільёнаў еўра фінансава-інвестыцыйнай дапамогі ад Еўрапейскага саюзу, а толькі атрымала абяцанні правесці ў 2018 г. еўрапейскую інвестыцыйную канферэнцыю адносна т.зв. «новага „плана Маршала“» па пытанні фінансавай дапамогі для УкраіныПорошенко хотел «больше Европы», а получил от ворот поворот .
13-14 траўня 2019 года ў Бруселі прайшоў юбілейны саміт «Усходняга партнёрства», адбыліся імпрэзы ў гонар 10-годдзя праграмы. У сувязі з самітам у Брусель прыбылі лідары ўсіх краін партнёрства, акрамя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі (краіну на сустрэчы прадставіў міністар замежных спраў Уладзімір Макей)svaboda.org.
Асноўныя прыярытэты да 2020 года Еўрапейская камісія прапанавала 20 ключавых прыярытэтаў да 2020 году, якія зафіксаваныя ў дакуменце «Eastern Partnership — Focusing on key priorities and deliverables». EU identifies 20 key deliverables for 2020 for the Eastern Partnership
Асноўнымі прыярытэтамі адносін паміж краінамі Усходняга партнёрства і ЕС з’яўляюцца: Эканамічнае развіццё і магчымасці рынку. Мэта Еўрапейскага Саюза — падтрымліваць краіны Усходняга партнёрства ў напрамку да разнастайнасці, прыцягваць інвестыцыі і ствараць новыя працоўныя месцы. Каб гэта атрымалася, неабходна паляпшаць нарматыўную базу для бізнес-супольнасці, накіравацца на распрацоўку стратэгіі для малых і сярэдніх прадпрыемстваў і ў далейшым выкарыстоўваць стратэгіі ў працэсе прыняцця рашэнняў; стварыць працоўныя месцы на мясцовым узроўні. Умацаванне інстытутаў і добрае кіраванне. Умова гэтага прыярытэту тычыцца барацьбы з карупцыяй, узмацнення дзяржаўнага кіравання і садзейнічання эфектыўнаму кіраванню рэформ для паляпшэння бізнес-ассяроддзя, эканамічнага росту і грамадскіх падзей; падтрымкі супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, у прыватнасці, для вырашэння канфліктаў, прадухлення крызісных сітуацый, грамадзянскай абароны ад новых пагроз. Сувязь, энергаэфектыўнасць, змяненне клімату і навакольнага асяроддзя. Мэтай гэтага прыярытэту з’яўляецца паляпшэнне транспартных узаемасувязяў паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства і ўнутры саміх краін партнёрства; садзейнічанне новым магчымасцям у эканамічным развіцці; рэгіянальная эканамічная інтэграцыя і мабільнасць людзей, дзеянні ў энергетыцы і клімату, дапамога партнёрам Усходняга партнёрства стаць менш спрыяльнымі да знешніх рызыкаў і дапамагчы ім у развіцці устойлівай эканомікі, што магло б спрыяць прыцягненню інвестыцый і садзейнічаць устойліваму развіццю, паляпшэнню энергаэфектыўнасці, згрупаваную разам з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі і скарачэннем выкідаў парніковых газаў. Рэгуляванне змены клімату ўключае ў сябе меры, накіраваныя на жыццё і здароўе насельніцтва, меры па зніжэнні ўздзеяння неспрыяльных умоў надвор’я. Мабільнасць і міжасобасныя адносіны. Упор дадзенага прыярытэту накіраваны на развіццё прадпрымальніцтва і рэгуляванне па мадэрнізацыі працэсу, працаўладкаванне і развіццё; спрыяльнасць працаўладкавання моладзі, садзейнічанне абмену паміж людзьмі і правядзенню даследванняў і інавацыйнага супрацоўніцтва. Наступная мэта — лібералізацыя візавага рэжыму, мабільнасць інтэграванага кіравання межамі партнёрства.
Эканамічнае супрацоўніцтва Беларускі журналіст Васіль Іваноў у 2011 г. звярнуў увагу на тое, што Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця гатовыя падтрымліваць інвестыцыйныя праекты ў краінах-удзельніцах «Усходняга партнёрства»: для гэтага ЕІБ стварыў адмысловы фонд памерам больш 1,5 млрд еўра, а ЕБРР плануе вылучыць каля 3,7 млрд еўра для рэалізацыі праектаў у сферы энергетыкі, тэлекамунікацый і інфраструктуры. Акрамя гэтага, 4 красавіка 2011 года ў Брусэлі быў запушчаны праект «East Invest», накіраваны на прадастаўленне пазык малым і сярэднім прадпрыемствам. Для рэалізацыі праекта Еўрапейская Камісія і Еўрапейская Асацыяцыя Гандлёва-прамысловых палат падпісалі кантракт на суму 8,75 млн еўра. У ім удзельнічаюць 85 гандлёвых партнёраў і кансалтынгавых арганізацый, большасць з якіх — патэнцыйныя інвестары з краін-членаў ЕС .
Парламенцкае і культурнае супрацоўніцтва
У межах Усходняга партнёрства створана Парламенцкая асамблея Еўранэст, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапарламента і парламентаў краін-удзельніц праекта, а таксама Праграма ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць».
Беларусь і «Усходняе партнёрства» Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года. Першапачаткова яна разглядалася як самастойны суб'ект з цэнтралізаванай сістэмай прыняцця рашэнняў. Аднак частка ўдзельнікаў платформы, у першую чаргу прадстаўнікі кансорцыума «ЕўраБеларусь», выступалі за пашырэнне функцый і задач платформы за рамкі праекта Усходняга партнёрства, каб выкарыстоўваць узніклы патэнцыял для кансалідацыі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных рэформ. З-за абвастрэння супярэчнасцяў у бачанні будучыні платформы шэраг арганізацый нават выйшлі з яе. З-за цэнтралізаванага працэса прыняцця рашэнняў у рамках платформы так і не былі створаны рабочыя групы, каб уцягнуць асобныя НДА ў праекты па рэфармаванні той ці іншай сацыяльнай сферыАрцёменка, А. (Дэ)кансалідацыя грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: зніжэнне патэнцыялу да салідарнага дзеяння, дэпалітызацыя і каштоўнасны разнабой / Алена Арцёменка // ARCHE Пачатак. — 2015. — № 4 (137). — С. 65—66..
30 верасня 2011 г. Беларусь адмовілася ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства» ў Варшаве ў знак пратэсту супраць рашэння арганізатараў не запрашаць на гэтую сустрэчу прэзідэнта А. Лукашэнка і асуджэння палітычных рэпрэсій у краіне.
Галоўнай тэмай саміта «Усходняга партнёрства» ў ліпені 2012 г. у Бруселі была Беларусь. Афіцыйны Мінск на саміце прадстаўляў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. На прэс-канферэнцыі перад самітам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, каментуючы сітуацыю ў Беларусі, пацвердзіў гатоўнасць Еўрасаюза да дыялогу, падкрэсліўшы, аднак, што збліжэнне Беларусі з Еўропай залежыць ад самой Беларусі. У рамках саміту была прынята кароткая дэкларацыя, якая пацвярджае мэты і напрамкі работы «Усходняга партнёрства», вызначаныя ў ранейшых дэкларацыях .
Асноўныя падзеі ў адносінах з Беларуссю накіраваны на паэтапнае супрацоўніцтва праз нядаўна створаную групу Каардынацыя ЕС-Беларусь, якая адлюстравана ў адзiнай структуры падтрымкі і ахоплівае перыяд 2017—2020 гг.Дакумент Eastern Partnership — Focusing on key priorities and deliverables.