Замасця́ны (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 6 двароў, 9 жыхароў.
Плошча 6,34 га, працягласць межаў — 1 158 метраў.
Памятныя мясціны Помнік археалогіі — селішча, ранняе Сярэднявечча. На левым беразе р.Рось. Датуецца XI-XIV ст. Выявіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1984 г. Я.Г.Звяруга. У абрыве ракі прасочваецца культурны пласт цёмна-шэрага колеру 0,4-0,5 м. Знойдзена ганчарная кераміка, у т.л. абломкі посуду з дамешкамі жарствы ў гліне. Памеры селішча 200х250 м. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Спасылкі
Катэгорыя:Воўпаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна