thumb|200px|Залаты крыж баявой заслугі (узнагарода УПА) Украінская паўстанчая армія () — армія, створаная ўрадам Украінскай Народнай Рэспублікі (у выгнанні). У кастрычніку 1942 года назва перанята Арганізацыяй Украінскіх Нацыяналістаў (Бандэры)Військово-польова жандармерія — спеціальний орган Української повстанської армії Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Підсумкова публікація напрацювань робочої групи істориків, створеної при урядовій комісії з вивчення діяльності ОУН і УПА. Інститут історії НАН України. 2004 р. . Мэтай УПА было стварэнне нацыяналістычнай Украіны, з дзяржаўным ладам, дзе панавала б партыя (АУН).

Дзейнасць УПА ўлучала барацьбу супраць нямецкіх акупантаў, што аднак, не перашкаджала ім дасягаць узаемнай пагоды ў акцыях накіраваных супраць савецкіх партызанаў, а часам і ў інтарэсах нямецкіх спецслужбаўОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 4 стр.190-198 . УПА, падначаленая бандэраўскаму крылу АУН, вяла барацьбу супраць іншых украінскіх нацыяналістычных арганізацый — АУН Бульбы-Бараўца, і мельнікоўцаў (АУН (м)). Яшчэ адным фронтам барацьбы была вайна з польскай Арміяй Краёвай. Пасля прыходу савецкай улады, УПА супрацьстаяла і савецкім войскам, пакуль не была канчаткова ліквідавана ў сярэдзіне 1950-х гадоўОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 6 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр. 435—438, хаця фармальна, арганізацыя спыніла сваю дзейнасць 3 верасня 1949 годаОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 7.

Вядомымі з'яўляюцца акцыі УПА, накіраваныя супраць мірнага насельніцтва, найперш супраць палякаў, яўрэяў і ўкраінцаў, якія не сімпатызавалі УПА, савецкіх грамадзян, якія апынуліся тут падчас прыйсця Савецкай улады ў 1939 і супраць змяшаных сем'яў. На іх УПА арганізоўвала напады, якія выражаліся ў масавых забойствах, выгнаннях і рабаванні маёмасці цывільнага насельніцтваОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України. 2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 5 W.Siemaszko, E.Siemaszko, Ludobójstwo dokonane przez nacjonalistów Ukraińskich na ludności polskiej Wołynia 1939—1945, Warszawa 2000 .

Гісторыя Паўстанне УПА

Украінская паўстанчая армія была створана праз Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў. Пастанова аб яе стварэнні была прынята на III канферэнцыі АУН, што праходзіла ў вёсцы Тэрнабежжа Олеўскага раёна Львоўскае вобласці (17—21 лютага 1943). На гэтай канферэнцыі было вырашана распачаць актыўную барацьбу найперш супраць палякаў і асабліва, савецкай партызанкі, якая сваёй дзейнасцю правакавала карныя нямецкія экспедыцыі супраць цывільнай люднасціОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія c. 173. Арганізацыя на пачатку мела назву АУН-СД (Самостийніків-Дэржавніків). Ужо вясной 1943 адзелы АУН-СД мелі некалькі тысяч асоб. У сакавіку 1943, на тэрыторыях, якія кантраляваліся УПА, быў выдадзены загад аб мабілізацыі ўсіх паліцаяў у шэрагі УПА. Тым, хто гэтага не зробіць, пагражаў расстрэл як дэзэртырам. У выніку гэтага загаду ў шэрагі УПА ўступіла калі 5 тысяч паліцаяў.

Пазнейшая назва УПА была ўзята ад збройнай фармацыі Тараса Бараўца (), хоць звычайна, для адрознення аддзелаў Бараўца ўжываецца назва Палеская Сеч. Узброеныя фармацыі АУН-СД пачалі называцца УПА пад канец мая 1943 годаОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 2 «Воєнна історія» #5-6 за 2002 рік УКРАЇНСЬКА ПОВСТАНСЬКА АРМІЯ ТА ЗБРОЙНІ ФОРМУВАННЯ ОУН У ДРУГІЙ СВІТОВІЙ ВІЙНИ.

У 1942 годзе ў Аграгарадок Дзівін ўзнік першы атрад УПАЦі заслугоўваюць помніка тыя, хто змагаўся супраць савецкай улады?.

Баявыя дзеянні УПА Галоўную ўвагу ў баявых дзеяннях УПА канцэнтравала на савецкай партызанцы. Барацьба з немцамі вялася ў межах «самаабароны ўкраінскага народа», а прапановы аб пачатку шырокамаштабных і адкрытых дзеянняў супраць гітлераўцаў былі адкінуты, як не маючыя шанцаў на поспехОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 с. 176.

Барацьба і супрацоўніцтва з немцамі

Мэтай УПА ў партызанскай барацьбе было назапашванне сіл для падрыхтоўкі ўсенароднага паўстання. У барацьбе супраць немцаў, на пачатку галоўнай мэтай ставіўся не іх разгром, а недапушчэнне нямецкіх нападаў на тэрыторыю, кантраляваную УПА.Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 с. 183 У тым самым часе, цэллю атакаў УПА сталі гітлераўскія адміністрацыйныя адзінкі, пасты паліцыі і транспарты, галоўным чынам з мэтай набыцця зброі, ежы, а таксама ў выпадках нападаў немцаў на УПА. З ліпеня па верасень 1943 у выніку 74 сутыкненняў паміж немцамі і УПА загінула каля 3.000 гітлераўцаў, пры стратах УПА ў 1,237 забітых ці параненых."...Ось сумна статистика тих боїв: у липні відбулося 35 сутичок, у серпні - 24, у вересні - 15; втрати повстанців становили 1237 бійців і старшин, ворожі втрати склали 3000 чоловік..." У выніку дзеянняў УПА, немцы працягвалі кантраляваць толькі буйныя населеныя кропкі, а правінцыя і вёска былі пад кантролем УПА.ВИСНОВОК УКРАЇНСЬКИХ ТА ПОЛЬСЬКИХ ІСТОРИКІВ ЗА ПІДСУМКАМИ IX—X МІЖНАРОДНИХ НАУКОВИХ СЕМІНАРІВ (Варшава, 5-11 листопада 2001 р.) Усяго, атакі праводзіліся галоўным чынам, супраць невялічкіх нямецкіх ганізон, у выніку чаго, гітлераўцы былі вымушаны вывесці свае гарнізоны з дзясяткаў населеных пунктаў.Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 с. 184 Першыя баі з немцамі былі досыць цяжкім выпрабаваннем для УПА, бо адчуваўся брак на вопыт, зброю і належную падрыхтоўку, аднак дужа станоўча паўплываў на стаўленне арганізацыі і ўзмацненне ваеннай дысцыпліны, а значыць, на ўзвышэнне баяздольнасці ў далейшым.[Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 https://web.archive.org/web/20121104221752/http://www.history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/14.pdf] с. 181-182 Аднак, нельга пераўзвышаць тую ролю, якую адыгрывала УПА ў барацьбу з немцамі. У службовым данясенні кіраўніка паліцыі бяспекі і СД у рэгіёне "Расія-Поўдзень" адзначалася што: "з баку ўкраінскіх паўстанцаў, напады на нямецкія аддзелы былі рэдкасцю, наогул, не было жаднага выпадку пашкоды службоўцаў нямецкай паліцыі і вайсковых службоўцаў вермахту..."[Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 https://web.archive.org/web/20121104221752/http://www.history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/14.pdf] с. 184

Найбуйнейшымі баямі УПА супраць немцаў сталі баі на Гарахоўшчыне, дзе немцы прымянілі авіяцыю і танкі. Потым барацьба перакінулася на Брэстачкоўскі раён, Кастапольшчыну і Калкоўшчыну, пашырыўшыся да канца чэрвеня 1943 на ўсю Валынь. Асалівага напружання баявыя дзеянні дасягнулі ў ліпені і жніўні, калі паміж УПА і немцамі адбылося, адпаведна, 35 і 24 баі. Паводле дадзеных украінскіх партызанаў, з нямецакага баку прынялі ўдзел каля 10 тыс. ваенных, пры падмозе танкаў, самалётаў і буйной артылерыі.

Разам з тым, трэба зазначыць, што барацьба УПА з гітлераўцамі не мела стратэгічнага значэння і не адыграла адметнай ролі ў вызваленні Украіны ад нямецкіх акупантаў. Яна толькі абмежавала дзейнасць нямецкай адміністрацыі і не была прыярытэтнай значнасці, бо галоўным ворагам для АУН УПА ўважаўся СССР.[Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 https://web.archive.org/web/20121104221752/http://www.history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/14.pdf] с. 199

Пры гэтым, не гледзячы на барацьбу, УПА дасягала шмат лакальных паразуменняў з гітлераўцамі, асабліва ў акцыях, якія датычылі барацьбу з савецкай партызанкай. Вядома, што камандуючыя УПА, такія як Раман Шухевіч, самі раней служылі нямецкім уладам. Сярод дамоўленасцей паміж УПА і СС можна прывесці сустрэчу ў ліпені 1943 Шухевіча з афіцэрам сувязі Дывізыі СС "Галічына" Любамірам Маракушкай. На спатканні было вырашана, што УПА не будзе байкатаваць стварэнне дывізіі СС, але і дапамогу аказваць не стане. Ужо потым, аддзелы УПА з задавальненнем прымалі ў свае шэрагі салдат "Галічыны".Чуев С. Проклятые солдаты. -2004. б. 362

Барацьба з Саветамі У святочым наказе Рамана Шухевіча ад 14 жніўня 1947 так ацэньвалася барацьба супраць СССР:«На супрацьбальшавіцкім фронце УПА не дапусціла да заліву тэрыторыі бальшавіцкай партызанкай.Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 13 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf б.180» У гэтай вобласці УПА дасягла вялікіх поспехаў. Ім удалося ўскладніць баявую дзейнасць партызанаў у шматлікіх раёнах Валыні-Палесся, стварыць ім перашкоды для дыверсыйнай дзейнасці на нямецкіх камунікацыях. Украінскія паўстанцы сумелі таксама ў значнай ступені сарваць планы ЦК КП(б)У па ўвядзенні партызанскіх злучэнняў на тэрыторыю Галіцыі. Да актыву УПА трэба ўнесці і дыверсыйныя акты ў тыле Чырвонае Арміі пачынаючы з верасня 1944 на тэрыторыі Заходняй Украіны. Арэалам дзейнасці УПА супраць Саветаў служыла галоўным чынам, Галіцыя і Валынь, хаця асобныя загоны УПА пасылала і ва Усходнюю Украіну і нават на Кубань. Аднак, жыхары Усходняй Украіны ўважалі УПА за пасобнікаў нямецкіх акупантаў, таму дасягнуць значных поспехаў на тэрыторыі па-за Заходняй Украіны АУН-УПА не здолела.Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 13 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf б.1808