ЯўстахІванавіч Валовіч або Астафі Валовіч () — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, канонік віленскі, вялікі духоўны рэферэндар ВКЛ, вялікі пісар літоўскі, падканцлер літоўскі, удзельнік пасольства Рэчы Паспалітай да Папы Рымскага ў 1595 і іншых пасольстваў.

Сын Івана з гарадзенскага роду Валовічаў. Брат Андрэя, Гераніма і Паўла.

Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі і ўніверсітэце, працягваў вывучаць філасофію і тэалогію ў Рыме (з 1593 г.), права ў Перуджы і Сіене, завяршаў адукацыю ў Лювэне (1604) і Падуі (1604—1605). У 1594 годзе прыняў у Рыме свянчэнне субдыяканата. Кусташ, канонік Віленскага катэдральнага сабору (1592—1597), яго ж кантар (1597), пробашч Троцкага касцёла, біскуп Віленскі з 18 мая 1616 да 1630 года.

Асабіста ўдзельнічаў у інтэрвенцыі Жыгімонта Вазы ў 1598 г. Стаўшы духоўным рэферандарам спрыяў Контррэфармацыі.

Падтрыманы сваякамі, Войнамі, Радзівіламі, Сапегамі і іншымі магнацкімі дамамі і станамі ВКЛ, разам з Бенедыктам Войнам, супрацьстаяў жаданню Жыгімонта Вазы паставіць паляка Віленскім біскупам. Спрыяў правядзенню паўторнай кананізацыі Св. Казіміра як пакравіцеля Вільні і Літвы. З прычыны вялікай тэрыторыі Віленскага біскупства дамогся ўтварэння Беларускай арцыдэканіі на чале з біскупам-суфраганам (намеснікам віленскага біскупа). Высвяціў у святары Андрэя Боболю.

Падчас рокашу 1606 −1609 г. стаў на баку караля, ад імя і ў інтарэсах якога праводзіў перамовы з ракашанамі. 7 кастрычніка 1606 года падпісаў дамову пад Яноўцам. Быў больш памяркоўны ў адрозненні ад брата Яраша, бо не падпісаў акт 4 ліпеня 1607 г. які пазбаўляў асоб, што працягнуць рокаш пасля пройгрышу Гузаўскай бітвы радавой маёмасці.

У час яго кіравання пабудавана ці вернута 26 касцёлаў у тым ліку ў Смаргоні, Салечніках, Кобрыне, Кейданах, Солах, Воўчыне, Ружанах, Дунілавічах, Вішневе (Храптовічаў) і створаны цэнтр беларускай ацыдыяцэзіі ў Абольцах. Беларуская арцыдыякан меў тытул, права нашэння мітры і абавязак нагляду за правінцыяй, каб выконваць пастановы Трыдзенскага сабору па прапагандзе касцела на усходзе ВКЛ. Запрасіў у ВКЛ латэранскіх канонікаў, бенедэктынаў і кармелітаў босых. Кіраваў аднаўленнем Віленскага кафедральнага сабора пасля пажару 1610 года. Адной з найбольш значных пабудоў гэтага перыяду быў гродзенскі касцёл бернардынцаў, з памятнай табліцай Яўстаха Валовіча, які асвяціў гэты храм у 1618 годзе.

У 1616—1630 г. выконываў абавязкі канцлера Віленскай акадэміі (універсітэта) дзе спрыяў стварэнню юрыдычнага і медыцынскага факультэтаў. Сабраў каштоўную прыватную бібліятэку, якая ўключала працы гуманістаў, філасофскую і тэалагічную літаратуру, а таксама геаграфічныя апісанні. Большасць сваіх кніг Валовіч набыў падчас падарожжаў па Еўропе. Шмат кніг з бібліятэкі Валовіча маюць прысвячэнні аўтараў і былі выдадзеныя лепшымі друкарнямі Еўропы. Біскуп Я. Валовіч пакінуў свае кнігі бібліятэцы Віленскай акадэміі, хаця лічыцца, што не ўсе кнігі трапілі ва ўніверсітэцкую бібліятэку, бо Віленская капітула адмовілася іх перадаваць. Некаторыя кнігі з калекцыі біскупа Валовіча цяпер захоўваюцца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта, бібліятэцы Літоўскай акадэміі навук і іншых бібліятэках.

Ён заснаваў у Вільні шпіталі святых Стэфана ,Нікадзіма і Язафата на ўласныя сродкі.

Памёр у віленскіх Верках. Біскуп Я. Валовіч быў пахаваны ў Каралеўскай капліцы (капліцы Валовічаў) Віленскага кафедральнага сабора, пабудаванай і ўпрыгожанай яго намаганнямі.

Гл. таксама Канцылярыя ВКЛ Віленскае біскупства

Крыніцы

Літаратура

Падалінскі У. Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. // Гродзенскі палімпсест 2009. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Якубаў В. Удзел Валовічаў у дынастычнай барацьбе Вазаў у 1593—1611 гг. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / Цэнтр генеал. даследаванняў, Музей "Замкавы комплекс «Мір». — Мінск: Медысонт, 2014. — с. 334.

Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Яўстафі Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Кантары Віленскага кафедральнага капітула