Андрэ́й Але́гавіч Касці́цын () — беларускі хакеіст. У наш час выступае ў КХЛ за каманду «Сочы». Лепшы хакеіст Беларусі 2008 года.

Біяграфія Нарадзіўся 3 лютага 1985 года ў Наваполацку.

Выхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы. За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 2002 года. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2003, 2004 ў першым дывізіёне, 2005, 2006 2008, 2012, 2014 гадоў у складзе зборнай Беларусі.

У лютым 2012 года «Манрэаль Канадыенс» абмяняў Андрэя Касціцына ў «Нэшвіл». Кампенсацыяй за Касціцына сталі выбар у другім раўндзе драфта і ўмоўны выбар на драфце 2013 года. У 2012 годзе Андрэй вярнуўся ў Расію ў «Трактар», з якім стаў фіналістам Кубка Гагарына.

У маі 2014 года пасля паспяховага выступлення зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Остраве, дзе Андрэй быў адным з лепшых бамбардзіраў, з’явілася інфармацыя, што ён можа заключыць кантракт з клубам НХЛКасціцын Андрэй Алегавіч.

Крыніцы

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Тарпеда Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі «Нэшвіл Прэдатарз» Катэгорыя:Ігракі «Манрэаль Канадыенс» Катэгорыя:Ігракі «Гамільтан Булдагс» Катэгорыя:Ігракі ХК Юніёр Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Хімік Васкрасенск Катэгорыя:Ігракі ХК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ХК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Хімік Наваполацк Катэгорыя:Хакеісты КХЛ