Ху́кар (, ) — рака ва ўсходняй частцы Іспаніі.
Даўжыня ракі складае 498 км, плошча вадазбору 22 400 км². Бярэ пачатак на адгор’ях Іберыйскіх гор у напрамку на поўнач ад горада Куэнка, працякае праз плато Ла-Манча і Валенсійскую нізіну. Упадае ў Валенсійскі заліў Міжземнага мора. Сярэдні расход вады складае каля 40 м³/с.
На рацэ пабудаваны шэраг ГЭС і вадасховішчаў. Вада выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах і на арашэнне.
На рацэ гарады Куэнка, Альсіра.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Іспаніі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Міжземнае мора