Станіслаў Нарушэвіч (, Браслаўшчына — , Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія У 1944 годзе працаваў у беларускай секцыі Берлінскага радыё. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны скончыў горны ўніверсітэт у Боне (Германія) з дыпломам інжынера. У лістападзе 1947 года прыехаў у Аўстралію. Працаваў на . Адзін са стваральнікаў Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе і яго апошні старшыня ў 1972—1980 гадах. Быў таксама некаторы час старшынёй аўстралійскага сектара Рады БНР. Член Беларускага культурна-грамадскага клуба.
Сям’я У Сіднеі пабраўся шлюбам з Вольгай Воўк-Левановіч, ад якой меў сынаБеларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004..
Літаратура Натальля Гардзіенка. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) с. 160
Катэгорыя:Члены Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР)