Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у горадзе Лепелі Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Данукалава і Будзённага.
Гісторыя Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя з цэглы.
Архітэктура
Геаметрызаваную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная шатровая званіца, 2-ярусны кубападобны аб’ём малітоўнай залы, завершаны шатром з макаўкай. Цагляныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмаміЦарква ў гонар Раства Хрыстова .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лепеля Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі