Таццяна Сяргееўна Осіпава (нар. , с. Макеева, Курская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія У 1966—1967 гадах працаваў рэзчыкам ліставага шкла на Гомельскім шклозаводзе. Скончыла ў 1972 годзе архітэктурны факультэт БПІ. З 1972 — архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы, праектнага інстытута «БелНДПІэнергапрам». З 2000 года галоўны архітэктар аддзела архітэктуры праектнага інстытута «БелНДПІэнергапрам».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1985 года.
Пражывае ў Мінску па вул. Асаналіева, 5. Творчасць Праектавала цеплавыя электрастанцыі на тэрыторыі Савецкага Саюза, Беларусі, Расіі, Югаславіі, Літвы, Эстоніі, М’янмы.
Узнагароды Удастоена званняў «Выдатнік энергетыкі», «Ветэран энергетыкі».
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя