Касцёл Святога Ільі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Ураджайная Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Парафія ў населеным пункце Ураджайная была зарэгістравана ў 1995 годзе. Касцёл пабудаваны ў 2005 годзе з бутавага каменю і цэглы ў цэнтры вёскі на вуліцы Ураджайная, 21.
Архітэктура Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. У фасад урэзана 4-гранная вежа-званіца, завершаная спічастым шатром. Трансепт на бакавых фасадах адзначаны кампазіцыйнымі трохвугольнымі франтонамі. Паліхромная бутавая муроўка сцен расчлянёна арачнымі аконнымі праёмамі, выкладзенымі цэглай гарызантальнымі цягамі і прасценачнымі лапаткаміКасцёл Святога Іллі. Глыбоцкі раён, в. Ураджайная.
Капліца
У цэнтры паселішча ў канцы XX стагоддзя была пастаўлена цагляная капліца — твор народнай творчасці. Вырашана невысокай чатырохграннай тумбай пад паўкруглым завяршэннем. На франтальнай грані прамавугольна зашклёная ніша для абраза. З тыльнага боку пастаўлены драўляны крыж.
Літаратура Касцёл святога Іллі //
Спасылкі Ураджайнае — парафія Святога Іллі на catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Ураджайная (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:2005 год у Беларусі