Генадзь Іванавіч Ху́цкі ( — ) — вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1977).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе (сучасны адміністрацыйны цэнтр Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут у 1950 годзе. У 1950—1956 гг. працаваў на Бранскім машынабудаўнічым заводзе, у 1956—1964 гг. у Беларускім політэхнічным інстытуце. у 1964—1972 гг. займаў пасаду загадчыка лабараторыяй аўтаматызацыі энергаўстановак у Беларускім філіяле Дзяржаўнага навукова-даследчага энергетычнага інстытута імя Г. М. Кржыжаноўскага, у 1972—1980 гг. — начальніка аддзела інфармацыйна-вымяральных сістэм у Мінскім навукова-даследчым прыборабудаўнічым інстытуце. З 1980 года Г. І. Хуцкі зноў у Беларускім політэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) — загадчык кафедрай «Робататэхнічныя сістэмы» на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі ў 1980—1997 гг., дэкан факультэта ў 1983—1989 гг.

Навуковая дзейнасць Г. І. Хуцкаму належаць навуковыя працы па аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў у энергетыцы і прыладабудаванні. Займаўся пытаннямі распрацоўкі праграмнага забеспячэння робататэхнічных сістэм у прамысловасці.

Сярод апублікаванага: Промышленные роботы в действии. — Мн., 1986. (у сааўтарстве); Приспосабливающиеся системы автоматического управления для тепловых электрических станций. — Мн., 1968.

Літаратура  — С. 78.

Спасылкі Хуцкі, Генадзь Іванавіч (доктар тэхнічных навук; 1928—2002) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі Катэгорыя:Дэканы БНТУ