Рабдытыды (Rhabditida) — атрад круглых чарвей.

Апісанне Цела даўжынёй ад некалькіх мікраметраў да некалькіх сантыметраў, цыліндрычнае, верацёна-, ніткападобнае, укрытае кутыкулай. Самцы маюць развітыя або рудыментальныя бурсальныя крылы. Кішэчнік — прамая трубка, нервовая сістэма — каляглотачнае кальцо і нервовыя ствалы, выдзяляльная сістэма мае выгляд двух унутрыклетачных каналаў.

Пашырэнне Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 100 відаў, найбольш адзначаюцца , , , . Многія з іх узбуджальнікі рабдытыдозаў — глісных хвароб амфібій, паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары). Тыя, што жывуць свабодна, насяляюць глебу, прэсныя вадаёмы.

Асаблівасці біялогіі Большасць раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё монаксеннае (з адным гаспадаром), радзей гетэраксеннае (са зменай паразітных пакаленняў і тых, што жывуць свабодна).

Значэнне

Выклікаюць рабдытыдозы.

Гл. таксама

Rhabdias bufonis

Літаратура Зянькоў А. У. Рабдытыды //

Катэгорыя:Атрады жывёл