Марына Мнішак (, каля 1588, радавы замак ў Ляшках Мураваных — 1614/1615) — дачка сандамірскага ваяводы Ежы Мнішака і Ядвігі Тарло, жонка Ілжэдзмітрыя I, шлюб з ім узяла ў траўні 1606 года, напярэдадні яго гібелі. Каранавана як маскоўская царыца — адзіная жанчына, каранаваная ў Расіі да Кацярыны I. Затым у шлюбе з наступным самазванцам — Ілжэдзмітрыем II, які выдаваў сябе за Ілжэдзмітрыя I. Актыўна ўдзельнічала ва ўсіх асноўных падзеях Смутнага часу ў Расіі.

Марына Катэгорыя:Рускія царыцы