Міхаіл Іванавіч Драгаміраў (; 8 лістапада 1830, паблізу Канатопа, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 15 кастрычніка 1905 года, Канатоп) — ваенны тэарэтык Расійскай імперыі 2-й паловы XIX стагоддзя, генерал-ад’ютант, генерал ад інфантэрыі (30.08.1891), кіеўскі, падольскі і валынскі генерал-губернатар (з 1898).
Адзін з вядучых ваенных педагогаў свайго часу, Драгаміраў узначаліў у 1878 годзе Акадэмію Генштаба. Яго «Падручнік тактыкі» (1879) служыў настольнай кнігай для некалькіх пакаленняў военачальнікаў Расіі.