Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваная праваслаўная царква Віцебска, знаходзіцца на вул. Ленінградская, 34/1-аЕфрасіннеўская царква . Ніжні храм названы ў гонар святой роўнаапостальнай НіныВитебск. Церковь Евфросинии Полоцкой..

Гісторыя

6 ліпеня 1998 года асацыяцыя ветэранаў вайны ў Афганістане перадала Віцебскай епархіі былы жылы двухпавярховы дом у аварыйным стане. Пасля рэканструкцыі будынка 7 красавіка 2001 года была адслужана першая літургія.

Са снежня 2001 года настаяцелем храма прызначаны іерэй Аляксандр Лесавой.

У 2002 годзе настаяцелем уладкавана трапезная, створаны пакой для нядзельнай школы. У студзені 2007 года на храме ўсталяваны купал, а ў лютым 2007 года — крыж. У 2008 годзе падлога храма выкладзена пліткай. У 2010 годзе пабудавана званіца і на яе ўсталяваны купал. У 2011 годзе рэканструкцыя будынка цалкам завяршыласяХрам святой преподобной Евфросинии Полоцкой г. Витебска.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебска Катэгорыя:2001 год у Віцебску Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святой Ефрасінні Полацкай