Сямён Сцяпанавіч Навумо́віч () — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1922 года ў Копысі Аршанскага павета Гомельскай губерні РСФСР (сучасны гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).
У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і пачаў працу ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аператыўнае лячэнне нязрослых пераломаў і ілжывых суставаў шыйкі сцягна». У НДІ траўматалогіі і артапедыі С. С. Навумовіч працаваў у 1951—2001 гадах: вядучы навуковы супрацоўнік аддзялення дзіцячай артапедыі і траўматалогіі, у 1961—1967 — кіраўнік аддзела эксперыментальнага пратэзавання, 1967—1982 — клінічнага аддзела, 1982—1991 — аддзялення артапедыі)Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
Памёр 11 кастрычніка 2003 годаИстория хирургии в 2017 году: события и лица: материалы студенческой монотематической конференции, 4 апреля 2017 года. Том 1. — г. Оренбург, 2017. — 104 с. — C. 65..
Навуковая дзейнасць С. С. Навумовічу належаць навуковыя працы па эксперыментальным пратэзаванні, хірургічнай дапамозе пры прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, пераломах і вывіхах шыйкі сцягна, прыроджаных і сістэмных захворваннях дзіцячага ўзросту, скаліёзу і інш.
Аўтар шэрагу патэнтаўPatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы.
Узнагароды медаль «За доблесную працу», ордэн «Знак Пашаны», ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, граматы Міністэрствы асветы БССР, ганаровы знак «Выдатнік аховы здароўя», ганаровы знак «Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі», ганаровы знак «Вынаходнік БССР».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Наумович, Семен Степанович (доктор медицинских наук, ортопед) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Артапеды СССР Катэгорыя:Артапеды Беларусі Катэгорыя:Траўматолагі СССР Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі