Малавы — старажытны індыйскі народ. Упершыню ўзгадваюцца ў Махабхараце як ваяўнічае племя Пенджаба. Магчыма, што ідэнтычны малам, з якімі сутыкнуліся воіны Аляксандра Македонскага. Прынята вылучаць так званую эпоху малаваў паміж сярэдзінай 1 тысячагоддзя да н. э. і сярэдзінай 1 тысячагоддзя н. э., якая суправаджалася з'яўленнем надпісаў валадароў малаўскага паходжання на тэрыторыі сучасных Раджастхана і Гуджарата. Лічыцца, што адгалінаванне малаваў стварыла асобную гістарычную вобласць Мальву.
Паходжанне малаваў спрэчнае. Існуюць версіі пра тое, што яны адносілся да арыяў або дравідаў.
Літаратура Jain, K. C. Malwa Through The Ages / Kailash Chand Jain. — Motilal Banarsidass Publ., 1972 ISBN 978-8120808249
Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі