Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўны храм у горадзе Добрушы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы князя Паскевіча, 58.

Гісторыя Пабудаваны ў 1995 годзе з цэглы.

Архітэктура

Уяўляе сабой стылізаваную трактоўку крыжова-купальнага храма 2-й паловы XIX стагоддзя. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда. Сілуэт храма фарміруюць цыбулепадобныя купалы з макаўкамі над 8-граннымі барабанамі цэнтральнага аб’ёму і званіца. Хрысцільны храм у імя святога архангела Міхаіла. Маецца шыты бісерам абраз канца XIX стагоддзя «Маці Божая Казанская»Мікалаеўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Добрушскага раёна Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Добруша Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі