Свята-Троіцкі сабор — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кааператыўная, 13.
Гісторыя У 1990 годзе закладзены новы храм, які будаваўся на сродкі вернікаў. Будаўніцва храма завершана 21 лістапада 1990 годаХрам Святой Живоначальной Троицы, г. Лоев.
Архітэктура Пабудаваны з цэглы. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, над фасадам якога надбудавана 4-гранная шатровая званіца з макаўкай. У алтарнай частцы далучаны бакавыя прыдзелы. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана цыбулепадобнай галоўкай, дахі прытвораў і апсіды — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценкахСвята-Троіцкі сабор.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лоеўскага раёна Катэгорыя:1990 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Лоева Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі