Сабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай — мураваны праваслаўны храм у Беларусі, у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Піянерская, 2б.
Гісторыя Пабудаваны ў 1993 годзе з цэглы.
Архітэктура
Цэнтрычны квадратны ў плане са скругленымі вугламі аб’ём завершаны 5-купаллем. Фасады расчлянёны ў 2 ярусы арачнымі аконнымі праёмамі, вылучаны па цэнтры рызалітамі. У сілуэце пануе магутны цыліндрычны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Перад храмам пастаўлена магутная 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца, расчлянёная арачнымі праёмаміСабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі Катэгорыя:Храмы Калінкавічаў