Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне горада на вул. Саннікава, 13.

Гісторыя

У 1886 годзе у Рагачове адкрыўся праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі. Манументальны пяцікупальны храм меў цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў знішчаны.

У 1989 годзе быў пабудаваны новы храм з цэглы, які таксама носіць імя Аляксандра Неўскага.

Архітэктура

Архітэктура храма вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й палавіны XIX стагоддзя. Фасад прамавугольнага ў плане аб’ёму завершаны 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай і фланкіраваны макаўкамі. Алтарная частка павышана 4-гранным шатровым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Па яе баках далучаны акруглыя прытворы і рызніцы. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў геаметрычных ліштвах. Уваход завершаны кілепадобным казыркомАляксандра-Неўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:1989 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Славутасці Рагачова Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі