Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
У 1750 годзе арандатар вёскі памешчык Шчыт пабудаваў царкву ў імя Святой Вялікапакутніцы Параскевы. У 1960-я гады старая царква была разбурана.
Новая аднайменная царква пабудавана ў 1998 годзе.
Архітэктура Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Чатырохчасткавую прасторавую кампазіцыю ствараюць прамавугольныя зрубы прытвора, званіцы, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з рызніцамі. Шацёр званіцы, вальмавыя дахі малітоўнай залы і апсіды завершаны бдяшанымі цыбулепадобнымі купаламі. Гарызантальна ашаляваныя сцены (цокальная частка — вертыкальная) расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвахПараскева-Пятніцкая царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Бастынь Катэгорыя:1998 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства