Свята-Уладзімірская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Агарэвічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя У 1845 годзе прыход у вёсцы быў скасаваны і аб’яднаны з Вялікакруговіцкім. У 1903 годзе пры царкве была пабудавана драўляная царкоўна-прыходская школа. У 1910 годзе царква ўзгадваецца як струхнелая. Старая царква была разабрана ў 1960 годзе. Яна ўяўляла сабой твор народнага драўлянага дойлідства. Храм быў вырашаны прамавугольным зрубам на дубовых стойках-штандартах. Над гонтавым дахам узвышалася галоўка, неашаляваныя фасады чляніліся чатырма аконнымі праёмамі.
У цяперашні час у Агарэвічах дабудоўваецца новая Свята-Уладзімірская царква.
Архітэктура Вырашана ў стылізаваных формах маскоўска-яраслаўскага царкоўнага дойлідства XVII стагоддзя па канону чатырохчасткавага храма падоўжана-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца (васьмярык на чацвярыку), трапезная, кубападобная двух’ярусная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Другі кубападобны светлавы ярус малітоўнай залы апярэзаны какошнікавым парапетам і завершаны цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане, архітэктурная выразнасць сродкамі арнаментальнай жоўта-чырвонай цаглянай муроўкі: гарадковыя фрызы, ліштвы арачных праёмаў, філёнгавыя вуглавыя лапаткі, аркатурныя парапеты. Цэнтральны ўваход адзначаны арачным двухслуповым рундуком пад двухсхільным пакрыццём, бакавыя — арачнымі парталаміЦарква ў імя святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Агарэвічы Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі