Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Малькавічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.

Гісторыя Першыя звесткі аб праваслаўным храме ў Малькавічах датуюцца 1865 годам.

Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана ў 1992—1994 гадах.

Архітэктура Пабудавана з дрэва. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам пад вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над 5-граннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам 4-гранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглайМікалаеўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Малькавічы (Ганцавіцкі раён) Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі