Свята-Іаана-Прадцечанская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 20Прончаки. Церковь Рождества Иоанна Предтечи.
Гісторыя У 1998 годзе Брэсцкім аблвыканкамам была зарэгістравана праваслаўная абшчына. У кастрычніку 2000 года па блаславенні высокапраасвяшчэннейшага Стэфана, архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага, благачынным Ляхавіцкай акругі было асвечана месца і закладзены камень пад будаўніцтва царквы ў гонар Раства Іаана Прадцечы на мяжы вёсак Навасёлкі і Пранчакі.
30 кастрычніка 2004 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам храм быў асвечаны.
Настаяцелем царквы ў гонар Раства Іаана Прадцечы прызначаны іерэй Сяргей КузняцоўЦарква ў гонар Раства Іаана Прадцечы.
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Пранчакі Катэгорыя:2004 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі