Берзнікі С. 87. або Бержнікі, таксама Бэржні́кі () — вёска ў Польшчы, на беразе возера Келіг. Уваходзіць у Сэйнэнскага павета Падляскага ваяводства, у вясковай гміне Сейны. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сэйнаў, за 109 км на поўнач ад Беластока.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Берзнікі ўпамінаюцца ў першай палове XV стагоддзя. У 1547—1557 гадах вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут мястэчка.

У 1559 годзе Берзнікі атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства.

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Берзнікі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, пасля 1815 года ў Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. У 1810 годзе мястэчка было пазбаўлена магдэбургскага права.

На 1827 год у Берзніках было 55 будынкаў.

Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Бэрзнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сувалкаўскага павета Беластоцкага ваяводства.

У часы Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах Берзнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга рэйха. У 1973—1976 гадах вёска была цэнтрам вясковай гміны. У 1975—1998 гадах Берзнікі ўваходзілі ў склад Сувалкаўскага ваяводства.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 464 чал. XX стагоддзе: 1929 год — 323 чал. XXI стагоддзе: 2005 год — 320 чал.

Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1819) Млын (XIX ст.) Могілкі каталіцкія з капліцай (1846)

Крыніцы

Спасылкі