Віктар Іванавіч Чайчыц (нар. 24 жніўня 1960, в. Здзітава, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі адвакат і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 24 жніўня 1960 года ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Энергабудмантаж» «Белгалоўэнерга» у г. Брэсце, электрыкам Брэсцкага вытворчага аб’яднання «Брэстрыбгас» у г. Белаазёрску, стажорам народнага суддзі Баранавіцкага раённага суда, стажорам народнага суда Мінскага раёна і г. Заслаўя, суддзёй народнага суда Мінскага раёна і г. Заслаўя, загадчыкам аддзела агульнатэарэтычных праблем арганізацыі работы ўстаноў юстыцыі Навукова-даследчага інстытута праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, адвакатам Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1, старшынёй Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

З 2011 да 2022 года займаў пасаду старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Брэсцкай вобласці. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2019) за шматгадовую плённую працу, заслугі ў развіцці заканадаўства, вялікі ўнёсак у забеспячэнне правоў і свабод грамадзянЛукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны.

Крытыка У 2012 годзе ў прэсе з’явіўся ліст за подпісам Віктара Чайчыца як старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, у якім беларускім адвакатам рэкамендавалася ўзгадняць свае інтэрв’ю ў СМІ з загадчыкамі юрыдычных кансультацый, старшынямі калегій адвакатаў і іх намеснікамі. Крытыкамі ініцыятыва была расцэненая ў кантэксце шматлікіх палітычных судовых працэсаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як спроба абмежаваць свабоду дзеянняў адвакатаў і стварыць перашкоду для іх удзелу ў абароне абвінавачаных па палітычных справахАдвакаты самі сабе затыкаюць раты — Праваабарончы цэнтар «Вясна» — афіцыйны сайт, 02.03.2012.

4 сакавіка 2021 года ў сваім выступленні на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў падтрымаў катаванні ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Заклікаў адвакатаў замоўчваць факты парушэнняў суддзямі правоў чалавека. Падтрымаў ціск на адвакатаў знутры калегій за выказванне імі сваіх палітычных поглядаўСтаршыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц: ёсць час, каб даказаць, што мы не палезем у палітыку — Белсат — 16.03.2021Сенатар Чайчыц навучыць адвакатаў пакоры? — Праваабарончы цэнтр «Вясна» — 15.03.2021.

Спасылкі

Старонка на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Адвакаты Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання