Ірына Анатольеўна Старавойтава (нар. , Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання (2016—2019). Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018—2023). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання (з 2023).
Біяграфія Нарадзілася 19 ліпеня 1974 года ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, аспірантуру Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Працавала настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 31 г. Магілёва, выкладчыкам прыродазнаўчага цыкла Магілёўскага педагагічнага каледжа, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі г. Магілёва, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і пачатковага навучання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі інстытута развіцця адукацыі г. Магілёва, рэктарам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».
Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Магілёўскай вобласці. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці (да 28 чэрвеня 2018 года)Постановление Совета Республики Национального Собрания Республики Беларусь от 28 июня 2018 года № 229-СР6/IV «Об И. А. Старовойтовой».
26 чэрвеня 2018 года прызначана першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі БеларусьПрэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыняцце кадравых рашэнняў, дзе працавала да студзеня 2023 года. 20 студзеня 2023 года прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканняИрина Старовойтова назначена членом Совета Республики Национального собрания.
Спасылкі
Старонка на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь