Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — мураваны праваслаўны храм у в. Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Акімава, 30-а.
Гісторыя Учынена ў рэканструяваным будынку былой гаспадарчай крамы. Пабудавана ў 1997 годзе.
Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад пакатым шатровым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Уваход аформлены прамавугольным у плане прытворам пад 2-схільным пакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі.
Над прытворам узведзена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкайЦарква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Лясная (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:1997 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі