Фры́дрых Ге́нрых Хрысція́н Лю́бкер (, , Гузум — , Фленсбург) — нямецкі класічны філолаг і педагог.
Біяграфія З 12 гадоў Любкер навучаўся ў школе ў Гузуме. У 1826 годзе ва ўзросце 16 гадоў ён пачаў вывучаць філалогію і тэалогію ва ўніверсітэце Кіла. У 1830 годзе Любкер працягнуў сваё навучанне ў Берлінскім універсітэце. У 1832 годзе ён атрымаў у Кілі ступень доктара філасофіі.
Фрыдрых Любкер пачаў сваю кар’еру ў якасці памочніка выкладчыка ў , а затым працаваў першым выкладчыкам у Бурместэрскім прыватным інстытуце ў Гамбургу. У 1834 годзе ён выкладаў у ў Вісмары. У 1835 годзе працаваў намеснікам дырэктара ў ў Шлезвігу.
У 1848 годзе часовым урадам зямлі Шлезвіг-Гольштэйн прызначаны рэктарам ў Фленсбургу, а ў 1850 годзе пазбавіўся пасады па распараджэнні дацкага ўрада. Пазней працаваў рэктарам у Плёне. У 1850—1851 гадах быў членам Нацыянальнага сходу і ўваходзіў у Камісію па стварэнні закона аб адукацыі.
У 1851 годзе Любкер быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Пархіме. У 1860 годзе атрымаў ступень ганаровага доктара багаслоўя Гётынгенскага ўніверсітэта. У 1863 годзе па ўласным жаданні склаў з сябе абавязкі дырэктара і пераехаў з Пархіма ў Браўншвайг, дзе заняўся навуковай працай. У 1864 годзе запрошаны ўладамі Шлезвіг-Гольштэйна для рэарганізацыі сістэмы сярэдняй адукацыі. Пазней быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Фленсбургу.
Сачыненні Найбольш вядомай працай Любкера з’яўляецца «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей», выдадзены ў 1855 годзе. Таксама ім напісаны працы па філалогіі, багаслоўю і педагогіцы: Zum religiösen Bewußtsein bei den Hellenen, 1849 Die Sophokleische Theologie und Ethik, 1851—1855 Schriften zur Philologie und Pädagogik, 1852—1858 Beiträge zur Theologie und Ethik des Euripides, 1863 Propyläen zu einer Theologie des classischen Alterthums, in den Studien und Kritiken, 1861 Vorträge über Bildung und Christenthum, 1863 Grundzüge der Erziehung und Bildung für daß deutsche Haus, 1865 Любкерам напісана мноства біяграфій, напрыклад, да пратэстанцкага календара ім былі напісаны біяграфіі Рабана Маўра, Алкуіна і інш. Lebensbilder aus dem letztverflossenen Jahrhundert deutscher Wissenschaft und Litteratur, 1862 G. W. Nitzsch nach seinem Leben und Wirken, 1864 Julian der Abtrünnige, 1864
Літаратура
Катэгорыя:Філолагі Германіі Катэгорыя:Багасловы Германіі Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Антыказнаўцы Катэгорыя:Ганаровыя дактары Гётынгенскага ўніверсітэта