Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ляхавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак на вул. Сонечная, 4.

Гісторыя Першы вядомы храм узгадваецца 5 верасня 1564 года, аб яго існаванні паведамляе «Прывілей Жыгімонта Аўгуста свяшчэнніку Ляхавіцкай царквы святога Юрыя Міхаілу Лявонавічу на карчму ў яго маёнтку Еўлашэвічы». У гэты час святаром быў М. Лявонавіч, бацька вядомага беларускага мемуарыста Ф. М. Еўлашэўскага. Вырашана 3-нефавай базілікай, завершанай паўкруглай апсідай. Двухсхільны дах цэнтральнага высокага нефа на фасадзе завершаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, тарцы бакавых нефаў — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з чырвонай цэглы. Першае апісанне пабудаванай па фундацыі паноў Хадкевічаў і паноў Сапегаў, драўлянай царквы святога Юрыя ў мястэчку Ляхавічы сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў. Святаром царквы на той час быў Юрый Далмацкі. Прыхаджан пры царкве было 1200 душ.

Сучасны храм пабудаваны ў 1992 годзе на месцы папярэдняга храма.

Архітэктура Пабудавана з выкарыстаннем элементаў рэтраспектыўна-рускага стылю на месцы папярэдняга храмаКрыжаўзвіжанская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с., стар. 131—132.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Ляхавічаў Катэгорыя:1992 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі